Галіна Орса
Значнасць аб’екта артыкула пастаўлена пад сумненне. |
Галіна Орса (15 лютага 1930 — 6 красавіка 1984) — беларуская грамадска-культурная дзяячка, педагог. Дачка Аляксандра Орсы і сястра Алы Орса-Рамана.
Галіна Орса | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадская дзяячка, дзеяч культуры, выхавальніца |
Дата нараджэння | 15 лютага 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 красавіка 1984 (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | БАПЦ |
Бацька | Аляксандр Орса |
Альма-матар | |
Член у |
|
Біяграфія
правіцьНарадзілася 15 лютага 1930 года ў сям’і педагогаў Аляксандра і Наталлі Орсаў у вёсцы Нягневічы гміны Нягневічы Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы.
З лета 1944 года разам з бацькоўскай сям’ёй яна апынулася на эміграцыі. У 1949 годзе скончыла Беларускую гімназію імя Я. Купалы ў Віндышбергердорфе [1], у тым жа годзе прыехала ў ЗША.
Была актыўнай удзельніцай Арганізацыі беларуска-амерыканскай моладзі і Згуртавання беларускай моладзі ў Нью-Ёрку[2], спявала ў хоры, танчыла і выступала ў драматычнай групе. Была сябрам Беларуска-Амерыканскага задзіночання і Жаночага згуртавання, актыўнай парафіянкай прыходу БАПЦ Св. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У 1960-х была настаўніцай у беларускай школцы, якая дзейнічала пры гэтай царкве.
Памерла 6 красавіка 1984 года ў Нью-Ёрку. Пахаваная ў Іст-Брансуіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
Зноскі
- ↑ Максімюк Ян. «Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945—1950)». — Нью Ёрк-Беласток: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, 1994. — ISBN 83-902162-0-5.
- ↑ Запруднік, Я. Дванаццатка… — С. 458.
Літаратура
правіць- Дванаццатка. Дакумэнтальная ааповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі (1946—1954 гг.) / Янка Запруднік. — Нью-Ёрк: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 2002. — 510 с. — ISBN 0-9722020-0-5
- Мікола Панькоў. 1945 год/Сьнежань/10 // Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945—1984). — Мн.: Беларускі Гістарычны Агляд, 2001. Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Янка Запруднік. Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью Джэрзі. Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948 – 2011 гг.).