Галіна Пятроўна Маркіна

Галіна Пятроўна Маркіна (нар. 23 лістапада 1934, г. Варонеж — 1985) — беларуская актрыса. Народная артыстка БССР (1976)[1].

Галіна Пятроўна Маркіна
Дата нараджэння 23 лістапада 1934(1934-11-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 1985
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія актрыса
Тэатр

БіяграфіяПравіць

Дачка П. А. Маркіна. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1956, педагог Дз. Арлоў), адначасова філалагічны факультэт Варонежскага ўніверсітэта. З 1956 актрыса Брэсцкага тэатра імя ЛКСМБ, з 1959 у Беларускім тэатры імя Я. Купалы, з 1961 у Беларускім тэатры імя Я. Коласа.

Выконвае ролі гераінь у сучасным і класічным рэпертуары. Найлепшыя ролі ў беларускай драматургіі: Зося Савіч, Марозава («Сэрца на далоні», «Крыніцы» паводле І. Шамякіна), Корзун («Вайна пад стрэхамі» паводле А. Адамовіча), Маці («Зацюканы апостал» А. Макаёнка). З іншых роляў: Жэнька Шульжэнка («Фабрычная дзяўчына» А. Валодзіна), Ксеня («Разлом» Б. Лаўранёва), Соф'я («Зыкава» М. Горкага), Спірыдонава («Шостага ліпеня» М. Шатрова), Марыя Сцюарт (аднайменная п'еса Ф. Шылера), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У. Шэкспіра), Анісся («Улада цемры» Л. Талстога).

Зноскі

  1. Белорусская ССР, краткая энциклопедия: Биографический справочник. 1982

ЛітаратураПравіць

  • Маркіна Галіна Пятроўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 11 т. Т. 7 / рэдкал.: П. У. Броўка і інш. — Мінск, 1973. — С. 20.