Галіна Уладзіміраўна Ананчанка
Галіна Уладзіміраўна Ананчанка (нар. 12 чэрвеня 1946, г. Макар’еў, Кастрамская вобласць, РСФСР) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі навучання і выхавання (музыка). Кандыдат педагагічных навук (1981), прафесар (2001).
Галіна Уладзіміраўна Ананчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат педагагічных навук (1981) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Адэскую дзяржаўную кансерваторыю (музычна-педагагічны факультэт, 1979), Навукова-даследчы інстытут мастацкага выхавання Акадэміі педагагічных навук СССР (аспірантура, 1979).
Працавала ў дзіцячай музычнай школе г. Кастрамы (1962—1968, выкладчык), Кіраваградскім педагагічным інстытуце (1971—1976, выкладчык), Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1979, педагагічны факультэт, кафедра музыкі, прафесар)[1].
Навуковыя інтарэсы: методыка музычнага выхавання; тэорыя і методыка навучання і выхавання навучэнскай і студэнцкай моладзі.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана нагрудны знакам «Выдатнік адукацыі» (2006), ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1992, 1996), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1998).
Зноскі