Галіна Уладзіміраўна Палянская
Галіна Уладзіміраўна Палянская (нар. 10 чэрвеня 1950, г. Валгаград, РСФСР) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры, дацэнт.
Галіна Уладзіміраўна Палянская | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры |
Навуковае званне | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла БПІ, аспірантуру Славацкай вышэйшай тэхнічнай школы. Працавала архітэктарам у праектным інстытуце «Мінскпраект»; асістэнтам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры «Горадабудаўніцтва», намеснікам дэкана, дэканам архітэктурнага факультэта БПІ (пасля БНТУ).
З 2004 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Старшыня пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, старшыня камісіі па адукацыі ў Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве са славацкім парламентам, член рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па працы з нямецкім парламентам.
Грамадская дзейнасць
правіцьЧлен горадабудаўнічага савета Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь», член Савета Беларускага саюза архітэктараў.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (6 снежня 2011)[1], ордэнам прападобнай Ефрасінні Полацкай (20 кастрычніка 2020)[2], медалём ордэна прападобнай Ефрасінні Полацкай Беларускай праваслаўнай царквы, Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, Мінаблвыканкама. Ганаравана званнем «Мінчук года». Мае падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 снежня 2011 г. № 569 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
- ↑ Свидетельство № 5-02/084 от 20 октября 2020(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 9 лютага 2021.
Літаратура
правіць- Полянская Галина Владимировна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)