Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Выхоўвалася ў дзіцячым доме ў Чэрвені (бацька пакінуў сям'ю, неўзабаве памерла маці). Год працавала на Мінскім мотавелазаводзе. Скончыла ў 1968 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1968 года актрыса Беларускага тэатра імя Я. Коласа, з 1972 года Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.

ТворчасцьПравіць

Яе творчасці ўласцівы эмацыйная напоўненасць, псіхалагічная дакладнасць, мяккі лірызм, паэтычная адухоўленасць. Сярод роляў: Дуля Пракопіна («Плач перапёлкі» паводле І. Чыгрынава), Маня («Верачка» А. Макаёнка), Марфа («Дагарэла свечачка…» А. Петрашкевіча), Зоська, Адэля, Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М. Чарота), Альжбета («Паўлінка» Я. Купалы), Ізабела Дрозд («Амністыя» М. Матукоўскага), Віталія («Снежныя зімы» паводле І. Шамякіна), Акуліна («Улада цемры» Л. Талстога), Фяклуша, Уліта («Навальніца», «Лес» А. Астроўскага), Люсета («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» Мальера), Ліза Брычкіна («А досвіткі тут ціхія…» паводле Б. Васільева), Шафак («У ноч зацьмення месяца» М. Карыма), Валя («Характары» паводле В. Шукшына), Элейн («Пакуль мамы няма дома» Н. Саймана) і інш.

Зноскі

ЛітаратураПравіць