Галіпальскі паўвостраў

Галі́пальскі паўвостраў, Галі́палійскі паўвостраў, або Галі́палі (турэцк.: Gelibolu, грэч.: Καλλίπολις), у старажытнасці Херсанес Фракійскі — паўвостраў у еўрапейскай частцы Турцыі. Размешчаны паміж Сараскім залівам Эгейскага мора і пралівам Дарданэлы. Даўжыня каля 90 км (з паўднёвага захаду на паўночны ўсход), шырыня да 20 км. Вышыня да 420 м.

Галіпальскі паўвостраў
тур. Gelibolu, грэч. Καλλίπολις
Dardanelles map2.png
Праліў Дарданэлы
40°22′02″ пн. ш. 26°27′18″ у. д.HGЯO
АкваторыяМіжземнае мора
Найвышэйшы пункт420 м м
Краіна
Галіпальскі паўвостраў (Турцыя)
Галіпальскі паўвостраў
Галіпальскі паўвостраў
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Адміністрацыйна паўвостраў уваходзіць у склад іла Чанакале, гістарычна і геаграфічна ў рэгіён Усходняя Фракія. На ўзбярэжжы праліва Дарданэлы размешчаны горад Гелібалу (старая назва Галіпалі, 40 тыс. жыхароў у 1990 годзе).

ГісторыяПравіць

АнтычнасцьПравіць

У старажытныя часы Галіпальскі паўвостраў быў вядомы грэкам, а потым і рымлянам, як Херсанес Фракійскі (ад грэч.: Χερσόνησος — «паўвостраў»). Пасяленцы са Старажытнай Грэцыі, заснавалі на паўвостраве каля 12 гарадоў, у тым ліку горад, які даў новую назву ўсяму паўвостраву ў далейшым — Kallípolis (грэч.: Καλλίπολις; пазней Gallipolis).

У 493 годзе да н.э. — паўвостраў быў захоплены персамі пасля пачатку грэка-персідскіх войнаў.

Пасля выгнання персаў паўвостравам у розныя часы кіравалі Афіны, Спарта, Македонія.

У 196 годзе да н.э. паўвостраў захапіў цар Селеўкідаў Антыёх III Вялікі.

З 188 года да н.э. паўвостравам уладарыў цар Пергамскага царства Эўмен II.

У 133 г. да н.э. паўвостраў перайшоў да рымлян, потым стаў часткай Усходняй Рымскай імперыі з моманту яе заснавання ў 330 годзе нашай эры.

СярэдневякоўеПравіць

У 1190 годзе тут перапраўлялася ў Малую Азію армія крыжакоў на чале з Фрыдрыхам Барбароса.

У 1204 годзе горад заваяваны венецыянцамі і да 1235 года тэрыторыя знаходзілася пад кантролем Лацінскай імперыі, потым вернута Візантыйскай імперыі, якая трымала яе да 1376 года (апроч перыядаў 1204—1235 і 1354—1366). У гэты час паўвостраў меў важнае значэнне для гандлёвых шляхоў у рэгіёне — венецыянскія і генуэзскія купцы складзіравалі тут свае тавары.

У 1306 годзе абложаны, спустошаны і разбураны каталонцамі. У 1354 годзе крапасныя ўмацаванні Галі́палі сур’ёзна пацярпелі ад землетрасення і горад быў лёгка захоплены асманамі. У 1366 годзе Рымскі Папа абвясціў крыжовы паход, крыжакі пад кіраўніцтвам Амадэя VI адваявалі горад і перадалі яго назад Візантыі. Але Візантыя была занадта слабая, каб трымаць Галіпалі і ў 1376 годзе Андронік IV сам перадаў паўвостраў асманам, што спрыяла ўзбагачэнню асманскай дзяржавы ад мыта і транзітнага гандлю.

29 мая 1416 года паміж Лампсакам і Галіпалі венецыянскі флот атрымаў марскую перамогу над асманамі. Ваенным значэннем Галіпалі была магчымасць закрыць шлях суднам па моры, а таксама сухапутны шлях па паўвостраве.

Новы часПравіць

Падчас Крымскай вайны Галі́палі стаў галоўным лагерам для брытанскіх і французскіх войскаў у 1854 годзе. У сакавіку 1854 года брытанскія і французскія інжынеры пабудавалі лінію абароны даўжынёй 11,5 км (7,1 мілі), каб абараніць паўвостраў ад магчымага нападу Расіі і такім чынам забяспечыць кантроль над шляхам да Міжземнага мора, у 1864 годзе таксама французскімі інжынерамі пабудаваны шэраг умацаванняў, у 1877 годзе абноўленых і ўзмоцненых.

Падчас Першай Балканскай вайны асманская армія знішчыла, разрабавала і спаліла ўсе грэчаскія вёскі каля Галі́палі.

Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915—1916 гадах на паўвостраве праходзілі цяжкія баі паміж войскамі Антанты і асманскімі войскамі падчас Дарданэльскай аперацыі.

У 1920—1921 гадах на Галіпальскім паўвостраве размясціліся часці Рускай арміі генерала П. М. Урангеля, эвакуіраваныя з Крыма. Рускі ваенны лагер у Галі́палі ператварыўся ў ваенны цэнтр Белай эміграцыі. 22 лістапада 1921 года ў Галі́палі было створана «Таварыства Галіпалійцаў» — адна з актыўных вайсковых антыкамуністычных арганізацый «Рускага белага замежжа».

СпасылкіПравіць