Галіпалі (фільм, 1981)
«Галіпалі» (англ.: Gallipoli) — аўстралійская ваенная драма 1981 года рэжысёра Пітэра Уіра. Галоўныя ролі выканалі Мэл Гібсан і Марк Лі[12].
Галіпалі | |
---|---|
англ.: Gallipoli | |
Жанр | гістарычны фільм і ваенны фільм[d][3][4][…] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 111 хв. |
Бюджэт | 2 800 000 A$ |
Зборы | 5 732 587 $[10], 11 700 000 A$ і 11 740 000 A$[11] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1981, 5 сакавіка 1982[1], 7 жніўня 1981[2], 13 жніўня 1981[2], 28 жніўня 1981[2] і 10 снежня 1981[2] |
IMDb | ID 0082432 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фільм апавядае пра двух сяброў і іх службу ў аўстралійскай арміі падчас Першай сусветнай вайны. Маладыя людзі сутыкаюцца з жорсткасцю вайны, калі іх адпраўляюць у Турцыю, дзе яны ўдзельнічаюць у Галіпалійскай бітве, у прыватнасці ў злашчаснай бітве 7 жніўня 1915 года , у якой удзельнічаў аўстралійскі і новазеландскі корпус (ANZAC ).
Сюжэт
правіцьФільм складаецца з дзвюх частак.
У першай частцы паказана жыццё аўстралійскага грамадства ў пачатку XX стагоддзя, настроі, якія панавалі сярод людзей у Аўстраліі. Рэжысёр расказвае гісторыю знаёмства двух маладых людзей, паміж якімі ўзнікае сяброўства. Але ў свеце пачынаецца Першая сусветная вайна, і рамантычна настроеныя сябры запісваюцца добраахвотнікамі ў аўстралійскую армію. Іх адпраўляюць спачатку на падрыхтоўку ў навучальную школу ў Егіпце, а затым яны трапляюць на сапраўдную вайну ў складзе палка, які супрацьстаіць турэцкай арміі.
Другая частка фільма з’яўляецца хронікай дрэнна спланаванай злашчаснай бітвы пры Галіпалі, дзе часткі ANZAC пацярпелі паражэнне ад турэцкіх войскаў. Два сябры спачатку не ведаюць, што будуць удзельнічаць у бітве, але іх адпраўляюць у безнадзейную атаку на варожыя кулямёты.
Акцёрскі склад
правіць- Мэл Гібсан — Франк Дан
- Марк Лі — Арчы Гамільтан
- Гаралд Хопкінс — Лес Мак-Кан
- Хіт Харыс — кладаўшчык
- Біл Кер — дзядзька Джэк
- Роберт Граб — Білі
- Цім Мак-Кензі — Барней
- Стэн Грын — сяржант Маджар
- Чарлз Латхалу Юнупінгу — Зак
- Рон Грэм — Уолес Гамільтан
- Герда Нікалсан — Роза Гамільтан
- Дэвід Арг’ю — Сноўі
- Біл Хантэр — маёр Бартан
- Стыў Дод — Білі Шэйкскін
Узнагароды
правіцьПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 11 узнагародамі і яшчэ 6 намінацыямі на кінапрэміі[13].
Зноскі
правіць- ↑ https://www.filmdienst.de/film/details/41673/gallipoli
- ↑ а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 красавіка 2023.
- ↑ http://www.allmovie.com/genre/war-d947
- ↑ http://www.indiewire.com/article/here-are-9-great-wwi-movies-in-honor-of-the-wars-100th-anniversary-20140728
- ↑ а б в г д е ё ж з і http://www.imdb.com/title/tt0082432/ Праверана 7 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=30736.html Праверана 7 ліпеня 2016.
- ↑ http://www.metacritic.com/movie/gallipoli Праверана 7 ліпеня 2016.
- ↑ а б в https://www.filmaffinity.com/en/film438597.html Праверана 7 ліпеня 2016.
- ↑ а б в г д е ё http://www.imdb.com/title/tt0082432/fullcredits Праверана 7 ліпеня 2016.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 красавіка 2023.
- ↑ https://web.archive.org/web/20110218045303/http://film.vic.gov.au/resources/documents/AA4_Aust_Box_office_report.pdf Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Gallipoli (1981) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 чэрвеня 2023.
- ↑ Gallipoli (1981) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 чэрвеня 2023.
Спасылкі
правіць- Галіпалі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)