Галічы

вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Га́лічы[2] (трансліт.: Haličy, руск.: Галичи) — вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілаславіцкага сельсавета.

Вёска
Галічы
Свята-Духаўская царква
Свята-Духаўская царква
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
201 м
Насельніцтва
141[1] чалавек (2020)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2244
Аўтамабільны код
6
СААТА
7228808011
Галічы на карце Беларусі ±
Галічы (Беларусь)
Галічы
Галічы (Магілёўская вобласць)
Галічы

Геаграфія правіць

Знаходзіцца на рацэ Сураў, за 28 км на ўсход ад Клімавічаў, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Шасцёраўка, на аўтамабільнай дарозе Клімавічы — Галічы. Каля вёскі — найвышэйшы пункт раёна — 211.7 м.

Гісторыя правіць

Упамінаецца ў крыніцах у 1604 годзе як сяло Чыста Поле-Галічы ў Крычаўскай воласці Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўная ўласнасць[3]. У 1737 годзе згадваецца царква.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Галічы ўвайшлі ў склад Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні Расійскай імперыі як памешчыкае ўладанне. Сяло моцна пацярпела ў час французска-рускай вайны 1812 года — ацалеў толькі 1 двор і 6 жыхароў[3].

Гаспадар маёнтка (у 1811—1834 гадах — Іван Краеўскі, з 1858 года — Вікенцій Каміёнка[4]) меў тут 4123 дзесяцін зямлі і ветраны млын. Да таго ж ён запрасіў з Латвіі 60 сем’яў для вядзення гаспадаркі, якія ў 1926 годзе ўтварылі Галіцкамызскі нацыянальны латышскі сельсавет[4]. Частка вяскоўцаў займаліся кравецкім промыслам. У 1885 годзе ў вёсцы дзейнічалі бровар, вадзяны і ветраны млыны, штогод праводзіўся кірмаш. У 1886 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа.

У ходзе рускай рэвалюцыі 1905—1907 гадоў сяляне знішчылі кантору лесапільні. У 1909 годзе была адкрыта казённая вінная лаўка.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Галічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі, яны ўвайшлі ў склад БССР. 16 студзеня вёска апынулася ў складзе РСФСР, дзе 26 красавіка таго ж года яна ўвайшла ў Клімавіцкі павет Гомельскай губерні.

У выніку першага ўзбуйнення БССР вёску вярнулі БССР, дзе 20 жніўня 1924 года яна сталі цэнтрам сельсавета ў Мілаславіцкім, потым Клімавіцкім раёне Калінінскай (у 1927—1930 гадах — Магілёўскай) акругі, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці.

У 1924 годзе ў будынку дарэвалюцыйнай адкрылася пачатковая школа, дзе ў 1925 годзе налічвалася 58 вучняў. Школе быў перададзены дом памешчыка. Дзейнічалі бібліятэка і хата-чытальня. У 1931 годзе ўзнік калгас «Шлях да сацыялізацыі», які ў 1932 годзе аб’ядноўваў 75 гаспадарак і 368 га ворыва, меў кузню і млын[3].

З сярэдзіны ліпеня 1941 да 28 верасня 1943 года Галічы знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй. 30 снежня 1942 года партызаны атрада «За Савецкую Беларусь» ліквідавалі ў вёсцы паліцэйскі гарнізон. На ўшанаванне 252 ураджэнцаў сельсавета, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну, у 1969 годзе быў пастаўлены абеліск.

У 1980-я гады ў вёсцы працавалі аддзяленне сувязі, бальніца, бібліятэка з фондам звыш 11.9 тысяч кніг, дзіцячы сад, камбінат побытавага абслугоўвання насельніцтва, крама, клуб, сталовая, стацыянарная кінаўстаноўка, рамонтныя майстэрні, сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункт, ферма буйной рагатай жывёлы[3]. Па звестках 1997 года, дзейнічалі аддзяленне сувязі, амбулаторыя, бібліятэка, камбінат бытавога абслугоўвання, клуб і школа[5].

З 2 чэрвеня 2023 года вёска ў складзе Мілаславіцкага сельсавета[6].

Насельніцтва правіць

  • XVIII стагоддзе: 1779 год — 26 двароў, 231 жыхар; 1784 год — 31 двор, 229 жыхароў.
  • XIX стагоддзе: 1816 год — 1 двор, 6 жыхароў; 1850 год — 15 двароў, 73 жыхары; 1885 год — 21 двор, 119 жыхароў; 1897 год — 36 двароў, 280 жыхароў у сяле Галічы, 1 двор, 46 жыхароў у фальварку Галічы.
  • XX стагоддзе: 1909 год — 35 двароў, 253 жыхары; 1926 год — 74 двары, 476 жыхароў; 1986 год — 104 двары, 283 жыхары; 1996 год — 147 двароў, 425 жыхароў[5]</ref>.
  • XXI стагоддзе: 2007 год — 123 двары, 311 жыхароў; 2009 год — 211 жыхароў[7]; 2020 год — 77 двароў, 141 жыхар[1].

Інфраструктура правіць

Дзейнічаюць клуб, крама, пошта, праваслаўная царква[8], фельчарска-акушэрскі пункт[1].

Забудова правіць

Галічы забудоўваюцца паводле плана, распрацаванага «Белкалгаспраектам» у 1968 годзе. Планіровачна вёска складаецца з чатырох прамалінейных, амаль паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і злучаных крывалінейнай вуліцай з завулкамі. Забудавана пераважна традыцыйнымі сялянскімі хатамі, у цэнтры — мураванымі жылымі дамамі. На ўсходняй ускраіне размешчаны гаспадарчыя будынкі[3].

Славутасці правіць

Зноскі правіць

  1. а б в Галіцкі сельскі Савет (руск.). Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт (1 студзеня 2020). Праверана 27 ліпеня 2020.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. а б в г д Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2. — С. 87—88.
  4. а б Людміла Андрушкова.. Адкуль на Клімавіччыне латышскае піва? . «Культура» № 12 (1035) 24.03.2012 — 31.03.2012 (31 сакавіка 2012). Праверана 22 ліпеня 2020.
  5. а б БелЭн 1997.
  6. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 2 июня 2023 г. № 47-12 Об изменении административно-территориального устройства Климовичского района Могилевской области
  7. Насельніцтва Магілёўскай вобласці па выніках перапісу 2009 года (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2018. Праверана 27 ліпеня 2020.
  8. Этнаканфесійная сітуацыя ў Клімавіцкім раёне. — Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць