Галіён
Галіён[1] (ісп.: galeón) — ветразевае судна XV—XVII стагоддзяў, папярэднік ветразевага лінейнага карабля. Мела фок і грот-мачты з прамымі ветразямі і бізань з косымі. Водазмяшчэнне каля 1550 тон. Галіёны выкарыстоўваліся ў якасці ваенных караблёў і гандлёвых суднаў. Ваенныя галіёны мелі да 100 гармат і да 500 салдат на борце.
Зноскі
- ↑ БЭ, Т. 8, артыкул Карабель, подпіс да ілюстрацыі: 7 — галіён (XVI—XVII ст.; паказаны 3-мачтавы іспанскі галіён, 1567)
Літаратура
правіць- Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.