Гамбанг — інданезійскі ўдарны музычны інструмент.

Гамбанг
выява
Гамбанг з 5 брускамі з бамбука
Класіфікацыя Ударны інструмент, Ідыяфон
Роднасныя інструменты Ксілафон
Звязаныя артыкулы Гамелан

Складаецца з драўляных (гамбанг каю) або металічных (гамбанг гангза) пласцінак, замацаваных у гарызантальным становішчы на драўлянай падстаўцы, нярэдка пышна упрыгожанай роспісам і разьбой.

Гук здабываецца ўдарамі двух драўляных палачак з плоскай шайбападобнай абмоткай на канцах. Іх трымаюць свабодна паміж вялікім і паказальным пальцамі, астатнія пальцы выкарыстоўваюцца для глушэння гуку. Гучанне гамбанга гучнае, рэзкае, асабліва ў гамбанг гангза.

Гамбанг мае фіксаваны строй, які адпавядае 5-прыступкаваму гукараду слендра ці 7-прыступкаваму — пелог. Гамбанг з’яўляецца асновай аркестра гамелан. У гамелане гамбанг звычайна выконвае асноўную тэму, перадаючы яе гендэрам для варыяцыйнай распрацоўкі.