Гамільтан (Новая Зеландыя)

Новая Зеландыя
(Пасля перасылкі з Гамільтан, Новая Зеландыя)

Гамільтан (англ.: Hamilton) — горад на в. Паўночны Новай Зеландыі, цэнтр рэгіёну Ваіката.

Горад
Гамільтан
Hamilton
Краіна
Каардынаты
Плошча
94 км²
Вышыня цэнтра
40 м
Насельніцтва
187 960 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
07
Афіцыйны сайт
hamilton.co.nz (англ.)
Гамільтан на карце Новай Зеландыі
Гамільтан (Новая Зеландыя) (Новая Зеландыя)
Гамільтан (Новая Зеландыя)
Гамільтан (Новая Зеландыя) (Новая Зеландыя)
Гамільтан (Новая Зеландыя)

Насельніцтва горада складае 187 960 чалавек, яшчэ 129 249 пражывае ў ваколіцах і ў прылеглых населеных пунктах. Горад размешчаны па абодвух берагах найбуйнейшай ракі Новай Зеландыі Ваіката. На мове карэннага насельніцтва краіны горад называецца Кірыкірыроа (маоры: Kirikiriroa).

У горадзе размешчаны адзін з найбуйнейшых універсітэтаў краіны Універсітэт Уаіката (англ.: University of Waikato), у ім і іншых прафесійных навучальных установах горада навучаецца каля 25 000 чалавек.

Горад з’яўляецца найбуйнейшым чыгуначным вузлом краіны і адным з найважнейшых транспартных вузлоў. У горадзе размешчана найбуйнейшае авіябудаўнічае прадпрыемства краіны — Пасіфік Аэраспейс (англ.: Pacific Aerospace), якое выпускае камплектуючыя часткі для лідараў сусветнага самалётабудавання Boeing і Airbus SAS і лёгкія самалёты.

Гарады-пабрацімы правіць

Вядомыя асобы правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць