Гамільтан (Бермуды)

горад, сталіца Бермудскіх астравоў

Гамільтан (англ.: Hamilton) — горад і сталіца Бермудскіх астравоў.

Горад
Гамільтан
англ.: Hamilton
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1793
Плошча
  • 0,7 км²
Вышыня цэнтра
18 м
Насельніцтва
969 чалавек (2000)
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
cityhall.bm (англ.)
Гамільтан на карце Бермудскія астравы
Гамільтан (Бермуды) (Бермудскія астравы)
Гамільтан (Бермуды)
Гамільтан (Бермуды) (Бермудскія астравы)
Гамільтан (Бермуды)

Гісторыя правіць

Гісторыя Гамільтана пачалася ў 1790 годзе, калі Урад Бермудскіх астравоў зарэзерваваў 587 тыс. кв. м (145 акраў) зямлі пад сваю будучую рэзідэнцыю, якая была афіцыйна заснавана ў 1793 годзе парламенцкім актам. Адміністрацыйны цэнтр калоніі быў перанесены ў Гамільтан з Сент-Джорджа ў 1815 годзе. Гарадок Гамільтан стаў горадам пасля пабудовы ў ім сабора (англіканская царква) ў 1897 годзе. Пазней быў пабудаваны каталіцкі сабор. Сёння гамільтанскі порт у асноўным атачае дзелавы раён, пераважна забудаваны офіснымі будынкамі і крамамі.

Спасылкі правіць