Вольны супольнік

(Пасля перасылкі з Ганаровы вольны супольнік)

Вольны супольнік (руск.: Вольный общник, ад царкоўнаславянскага «общник»[1] — супольнік, удзельнік) — член добраахвотнага таварыства ў Расійскай імперыі.

Імператарская акадэмія мастацтваў прысуджала званне «ганаровы вольны супольнік» (руск.: почётный вольный общник) у XVIII і XIX стагоддзях за выдатныя заслугі ў вобласці мастацтва мастакам, скульптарам, архітэктарам і гравёрам, гісторыкам і тэарэтыкам мастацтва, мастацкім крытыкам і калекцыянерам, як расійскім, так і замежным. Сярод ганаровых вольных супольнікаў былі: Б. Ф. Растрэлі, К. І. Росі, К. П. Брулоў, У. В. Стасаў[2].

Выраз таксама выкарыстоўваўся ў якасці назвы членаў добраахвотных пажарных брыгад («вольны пажарны супольнік»)[3].

Зноскі