Ганна Мастоўская-Радзівіл

Ганна Мастоўская-Радзівіл (каля 1762, Нясвіж (?) — 1833, Заслаўе) — пісьменніца.

Ганна Мастоўская-Радзівіл
польск.: Anna Barbara Olimpia Mostowska
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ганна Барбара Алімпія Радзівіл
Дата нараджэння каля 1762[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1833[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства  Рэч Паспалітая
Бацька Станіслаў Радзівіл[3]
Маці Караліна з Пацеяў
Муж Аўгуст Дамінік Пшаздзецкі і Тадэвуш Антоні Мастоўскі[d]
Дзеці Міхал Пшаздзецкі
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Гады творчасці 1806—1809
Жанр Готыка
Мова твораў польская
Дэбют «Мае забавы» («польск.: Moje rozrywki», 1806)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Ганна Барбара Алімпія Радзівіл нарадзілася каля 1762 году ў сям’і падкаморыя літоўскага, генерал-лейтэнанта і маршалка Трыбуналу ВКЛ Станіслава Радзівіла (з чаго можна меркаваць, што месца яе нараджэння — Нясвіж). Яе маці Караліна пахо­дзіла з роду Пацеяў, з сям’і троцкага ваяводы.

У 17 год была выдадзена замуж за старэйшага за яе на два гады мінскага старосту Аўгуста Дамініка Пшаздзецкага, род якога нядаўна авалодаў спадчынным Заслаўем пад Мінскам, дзе яны і пачалі жыць. Ад шлюбу нарадзіўся сын Міхал. Але праз чатыры гады Дамінік памёр, і Ганна каля 1787 году пабралася другім шлюбам з кашталянам Тадэвушам Мастоўскім, будучым палітычным дзеячом Чатырохгадовага сейму і Касцюшкаўскай інсурэкцыі, міністрам унутраных спраў Княства Варшаўскага. Тадэвуш Мастоўскі і звабіў яе да літаратурнай дзейнасці[4]. Сам ён ад 1790 году, разам з паэтам Урсынам Нямцэвічам, выдаваў «Gazetę Narodową i Obcą» («бел.: Газета айчынная і замежная»). Пасля перамогі таргавіцкай канфедэрацыі газета была ў 1792 годзе закрыта, а Тадэвуш разам з жонкай падаўся ў эміграцыю (Дрэздэн, Швейцарыя, Францыя). Па вяртанні з эміграцыі Тадэвуш Мастоўскі трапіў у зняволенне: расійскія ўлады абвінавацілі яго ў падтрымцы французскіх рэвалюцыянераў. Намаганнямі жонкі і сваякоў ён быў вызвалены, але вымушаны быў падаць асабістую дэкларацыю на вернападданніцтва расейскаму царызму. Аднак гэта не перашкодзіла яму прыняць удзел у інсурэкцыі 1794 году на баку Тадэвуша Касцюшкі, за што быў этапіраваны ў Пецярбург і пасаджаны ў казематы. Намаганнямі жонкі ізноў быў вызвалены. Канчаткова вярнуўся ў Польшчу ў 1802 годзе, дзе яны развяліся.

Ганна Барбара пераехала на радзіму першага мужа — у Заслаўе. Тым не менш, энергічная літаратурная дзейнасць Тадэвуша Мастоўскага падштурхнула і яе адзначыцца на літаратарскай ніве. І ў 1806 годзе ў Вільні выйшаў першы яе буйны кніжны збор пад агульным загалоўкам «Мае забавы» («Moje rozrywki», 1806), куды ўвайшлі (на польскай мове) шэраг аповесцей, напоўненых таямнічымі прыгодамі: «Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца», «Замак Канецпольскіх», «Матыльда і Даніла» ды іншыя[4]. Таксама ёй належаць выдадзеныя ў 1806—1807 гадах у Вільні «Статуя і Саламандра», «Астольда, князёўна з роду Палямона, першага літоўскага князя», «Здань у Малым Замку»[5].

Памерла на схіле 1833 году ў Заслаўі.

Сям'я правіць

Зноскі

  1. а б Anna Mostowska Anna Barbara Olimpia Radziwiłł Mostowska // WomenWriters Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Anna Olimpia Mostowska // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  4. а б Язэп Янушкевіч Папярэдніца Баршчэўскага і Караткевіча // Дзеяслоў : часопіс. — красавік—май 2006. Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2016.
  5. Ірына Бурдзялёва Традыцыі гатычнага рамана ў творчасці Г. Мастоўскай і Я. Баршчэўскага. — С. 2.

Літаратура правіць

На беларускай мове правіць

На польскай мове правіць

  • Mostowskа, Annа Olimpіа z Xiąząt Radziwiłłow. Astolda, xięzniczka z krwi Palemona, pierwszego xiązęcia litewskiego, czyli Nieszczęśliwe skutki namiętnosci. Powiesc oryginalna z historyi litewskiey / Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow Hrabinіа Mostowskа. — Wilnо, 1807. — T. 1. — 225 s.
  • Mostowskа, Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow. Matylda i Daniło / Annа Olimpiа z Xiąząt Radziwiłłow Hrabinіа Mostowskа // Moie Rozrywkі. — T. 1.— Wilnо, 1806. — S. 5—54.

На рускай мове правіць