Ганна Васільеўна Мазала

Ганна Васільеўна Мазала (22 снежня 1925, в. Закаліўе, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 11 жніўня 2013) — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Ганна Васільеўна Мазала
Дата нараджэння 22 снежня 1925(1925-12-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 жніўня 2013(2013-08-11) (87 гадоў)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Мазала Ганна Васільеўна нарадзілася 22 снежня 1925 года ў вёсцы Закаліўе Лепельскага раёна ў шматдзетнай сялянскай сям’і.

З 1944 года працавала ў калгасе «Чырвоны прамень».

З 1947 года — брыгадзір паляводчай брыгады, загадчыца фермы буйной рагатай жывёлы.

З 1959 года — загадчыца свінафермы ў калгасе імя Жданава.

За дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, за павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак мяса Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.

У 1980 годзе па стане здароўя перайшла з фермы на іншую працу.

У 1967—1971 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання.

Жыла ў вёсцы Паплаўкі. Памерла 11 жніўня 2013 года[1].

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мазала Ганна Васільеўна // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Л. В. Ланікіна [і інш.]; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 1999. — С. 567.
  • Мазало Анна Васильевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 96.
  • Мазало Анна Васильевна // Слава и гордость земли Витебской : биографический справочник / сост. М. Н. Пригожий; редкол.: М. П. Кузьмич [и др.]. — Витебск : Витебская областная типография, 2009. — С. 269.