Ганна Віктараўна Лупач
Ганна Віктараўна Лупач (нар. 9 красавіка 1986) — беларуская хакеістка (хакей на траве). Майстар спорту Беларусі.
Ганна Лупач | |
---|---|
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Ганна Віктараўна Лупач |
Спецыялізацыя | Хакей на траве |
Клуб | ХК «Рытм» |
Нарадзілася | 9 красавіка 1986 (38 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Трэнеры | Н. І. Дашко, А. І. Кісель |
Біяграфія правіць
На ранніх этапах праходзіла падрыхтоўку ў СДЮШАР «Нёман» г. Гродна, трэнер — Н. Л. Болціна. У наш час асабісты трэнер — Н. І. Дашко, А. І. Кісель. Выступае за ХК «Рытм» і жаночую зборную Беларусі па хакеі на траве .
Палітычныя погляды правіць
Падпісала адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].
Зноскі
- ↑ Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
- ↑ Подписи . Праверана 8 снежня 2020.
Спасылкі правіць
- Склад жаночай нацыянальнай і зборнай каманд Рэспублікі Беларусь па хакеі на траве на 2016 год (руск.)
- Выпіска з загаду Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь № 568 ад 28 снежня 2015 года «Аб зацвярджэнні спіскавых складаў нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь па летніх відах спорту». Гродзенская вобласць (руск.)