Ганна Віктараўна Лявіцкая
Ганна Віктараўна Лявіцкая (22 сакавіка 1961, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Ганна Віктараўна Лявіцкая | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
22 сакавіка 1961 (63 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 22 сакавіка 1961 года ў в. Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-стаматолаг; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі, спецыяліст па грамадскім здароўі і ахове здароўя; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кіраванне сацыяльнай сферай.
Працавала ўрачом-стаматолагам, галоўным урачом Міханавіцкай амбулаторыі Мінскага раёна; намеснікам галоўнага ўрача, галоўным урачом Мінскага раёна.
З'яўлялася дэпутатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
правіцьЗамужам, мае дачку.
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)