Ганна Генрыхаўна Шымялевіч

Ганна Генрыхаўна Шымялевіч (20 лістапада 1966, Мінск, Беларусь) — беларуская мастацтвазнавец і педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (2004). Дацэнт.

Ганна Генрыхаўна Шымялевіч
Дата нараджэння 20 лістапада 1966(1966-11-20) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоная
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства

Біяграфія правіць

У 1989 г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратура», у 1995 г. — Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны акадэмічны інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна па спецыяльнасці «мастацтвазнаўства», аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «тэорыя і гісторыя мастацтваў» (2002).

У 2004 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Заканамернасці генезісу і эвалюцыі мастацкай плыні эклектызму ў архітэктуры Беларусі».

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў выкладае гісторыю выяўленчага мастацтва, гісторыю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гісторыю архітэктуры, гісторыю мастацкай крытыкі, стылістыку і літаратурнае рэдагаванне.

Навуковыя творы правіць

  • Шимелевич, А. Г. Предметная среда XIX века в живописных произведениях И. Хруцкого / А. Г. Шимелевич // Иван Хруцкий: жизнь, творчество, художественное наследие : материалы международной научно-практической конференции, 2 февраля 2010 года, г. Минск. — Минск, 2010. — С. 57—61.
  • Шымелевіч, Г. Г. Заканамернасці генезісу і эвалюцыі мастацкай плыні эклектызму ў архітэктуры Беларусі : Дыс. на суіск. вучон. ступ. канд. мастацвазнаўства : 17.00.09 : Абаронена 22.04.04 : Зацв. 30.06.04 / Шымелевіч Ганна Генрыхаўна. Мн., 2004.