Ганна Дацкая
Ганна Дацкая (англ.: Anne of Denmark; 14 кастрычніка 1574 — 4 сакавіка 1619) — каралева-кансорт Шатландыі, Англіі і Ірландыі, жонка караля Якава I (VI).
Ганна Дацкая англ.: Anne of Denmark | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
23 лістапада 1589 — 2 сакавіка 1619 | |||
Папярэднік | Джэймс Хепберн | ||
Пераемнік | Генрыэта Марыя Французская | ||
| |||
25 ліпеня 1603 — 2 сакавіка 1619 | |||
Папярэднік | Філіп II | ||
Пераемнік | Генрыэта Марыя Французская | ||
Дзейнасць | палітык | ||
Нараджэнне | 12 снежня 1574 | ||
Смерць | 2 сакавіка 1619[1][2][…] (44 гады) | ||
Пахаванне | |||
Род | Ольдэнбургі, Сцюарты | ||
Бацька | Фрэдэрык II[d] | ||
Маці | Сафія Мекленбург-Гюстраўская[d] | ||
Муж | Якаў I Сцюарт | ||
Дзеці | Генрых Фрэдэрык Сцюарт, Елізавета Сцюарт, Карл I Сцюарт, Марыя Сцюарт[d], unnamed son Stuart[d], Маргарыта Сцюарт[d], Роберт Сцюарт[d], unnamed son Stuart[d] і Сафія Англійская[d] | ||
БіяграфіяПравіць
Ганна была дачкой Фрыдэрыка II, караля Даніі і Нарвегіі з Ольдэнбургскай дынастыі. У 1589 годзе паміж Даніяй і Шатландыяй быў складзены дагавор аб шлюбе прынцэсы Ганны і маладога шатландскага караля Якава VI. Вяселле па даверанасці адбылося ў Капенгагене, і нявеста адплыла ў Шатландыю. Аднак з-за штармоў у Паўночным моры карабель быў вымушаны вярнуцца ў Нарвегію. Нецярплівы жаніх падрыхтаваў шатландскі флот і прыбыў да Ганны ў Осла, дзе 23 лістапада адбылося вяселле. Маладыя заставаліся ва ўладаннях дацкага караля да вясны наступнага года. 17 мая 1590 года ў Холірудскім абацтве Ганна была каранавана каралевай Шатландыі. Шлюб Якава VI з прадстаўніцай дацкага каралеўскага дому, адной з лідыруючых пратэстанцкіх дынастыі Еўропы, значна ўмацаваў пазіцыі караля ў прэсвітарыянскай Шатландыі.
Ганна Дацкая была чароўнай і жыццярадаснай дзяўчынай, аднак па інтэлектуальным узроўні яна не магла адпавядаць каралю-філосафу Якаву VI. Неўзабаве пасля вяселля адносіны паміж муж і жонкай сталі астуджацца і ўрэшце яны амаль перасталі сустракацца. Тым не менш у перыяд паміж 1594 і 1604 гадамі Ганна Дацкая нарадзіла семярых дзяцей, з якіх, праўда, смерці ў маленстве пазбеглі толькі трое: прынцы Генрых, Карл і прынцэса Елізавета.
Уплыў Ганны на каралеўскі двор быў даволі значным: дзякуючы ёй пры шатландскім (а з 1603 года англійскім) двары ўсталяваліся куртуазныя парадкі, сталі часта арганізоўвацца балі, тэатральныя пастаноўкі, заахвочваліся паэты і музыканты, двор набыў бляск і пышнасць. Гэта выклікала незадаволенасць прэсвітарыянскага духавенства, якое неаднаразова крытыкавала каралеву за грэбаванне малітвамі і словам Божым. Негатыўнае стаўленне яшчэ больш узмацнілася пасля пераходу Ганны ў каталіцтва. Са світы каралевы выйшла шмат таленавітых адміністратараў, якія затым паспяхова працавалі ў вышэйшых дзяржаўных органах Англіі і Шатландыі.
Рэзідэнцыяй Ганны быў пабудаваны для яе Ініга Джонсам у Грынвічы палац Квінс Хаус. Яна сканала ва ўзросце 44 гадоў, у 1619 годзе, у Хэмптан-Корцскім палацы і была пахавана ў Вэстмінстэрскім абацтве.
ПродкіПравіць
Шлюб і дзеціПравіць
Зноскі
- ↑ Anne of Denmark // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anne of Denmark // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anna von Dänemark // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank Праверана 9 кастрычніка 2017.