Адкрыць галоўнае меню

Ганна Дацкая (англ.: Anne of Denmark; 14 кастрычніка 1574 — 4 сакавіка 1619) — каралева-кансорт Шатландыі, Англіі і Ірландыі, жонка караля Якава I (VI).

Ганна Дацкая
англ.: Anne of Denmark
Ганна Дацкая
Coat of Arms of Anne of Denmark.svg
сцяг
Каралева-кансорт Шатландыі
23 лістапада 1589 — 2 сакавіка 1619
Папярэднік: Джэймс Хепберн
Пераемнік: Генрыэта Марыя Французская
сцяг
Каралева-кансорт Англіі і Ірландыі
25 ліпеня 1603 — 2 сакавіка 1619
Папярэднік: Філіп II
Пераемнік: Генрыэта Марыя Французская
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 12 снежня 1574
Смерць: 2 сакавіка 1619(1619-03-02)[1][2][3] (44 гады)
Пахаванне:
Род: Ольдэнбургі,
Сцюарты
Бацька: Фрэдэрык II[d]
Маці: Сафія Мекленбург-Гюстраўская[d]
Муж: Якаў I Сцюарт
Дзеці: Генрых Фрэдэрык Сцюарт, Елізавета Сцюарт, Маргарыта Сцюарт[d], Карл I Сцюарт, Роберт Сцюарт[d], Марыя Сцюарт[d] і Сафія Англійская[d]

БіяграфіяПравіць

Ганна была дачкой Фрыдэрыка II, караля Даніі і Нарвегіі з Ольдэнбургскай дынастыі. У 1589 годзе паміж Даніяй і Шатландыяй быў складзены дагавор аб шлюбе прынцэсы Ганны і маладога шатландскага караля Якава VI. Вяселле па даверанасці адбылося ў Капенгагене, і нявеста адплыла ў Шатландыю. Аднак з-за штармоў у Паўночным моры карабель быў вымушаны вярнуцца ў Нарвегію. Нецярплівы жаніх падрыхтаваў шатландскі флот і прыбыў да Ганны ў Осла, дзе 23 лістапада адбылося вяселле. Маладыя заставаліся ва ўладаннях дацкага караля да вясны наступнага года. 17 мая 1590 года ў Холірудскім абацтве Ганна была каранавана каралевай Шатландыі. Шлюб Якава VI з прадстаўніцай дацкага каралеўскага дому, адной з лідыруючых пратэстанцкіх дынастыі Еўропы, значна ўмацаваў пазіцыі караля ў прэсвітарыянскай Шатландыі.

Ганна Дацкая была чароўнай і жыццярадаснай дзяўчынай, аднак па інтэлектуальным узроўні яна не магла адпавядаць каралю-філосафу Якаву VI. Неўзабаве пасля вяселля адносіны паміж муж і жонкай сталі астуджацца і ўрэшце яны амаль перасталі сустракацца. Тым не менш у перыяд паміж 1594 і 1604 гадамі Ганна Дацкая нарадзіла семярых дзяцей, з якіх, праўда, смерці ў маленстве пазбеглі толькі трое: прынцы Генрых, Карл і прынцэса Елізавета.

Уплыў Ганны на каралеўскі двор быў даволі значным: дзякуючы ёй пры шатландскім (а з 1603 года англійскім) двары ўсталяваліся куртуазныя парадкі, сталі часта арганізоўвацца балі, тэатральныя пастаноўкі, заахвочваліся паэты і музыканты, двор набыў бляск і пышнасць. Гэта выклікала незадаволенасць прэсвітарыянскага духавенства, якое неаднаразова крытыкавала каралеву за грэбаванне малітвамі і словам Божым. Негатыўнае стаўленне яшчэ больш узмацнілася пасля пераходу Ганны ў каталіцтва. Са світы каралевы выйшла шмат таленавітых адміністратараў, якія затым паспяхова працавалі ў вышэйшых дзяржаўных органах Англіі і Шатландыі.

Рэзідэнцыяй Ганны быў пабудаваны для яе Ініга Джонсам у Грынвічы палац Квінс Хаус. Яна сканала ва ўзросце 44 гадоў, у 1619 годзе, у Хэмптан-Корцскім палацы і была пахавана ў Вэстмінстэрскім абацтве.

ПродкіПравіць

Шлюб і дзеціПравіць

Зноскі

  1. Anne of Denmark // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Anne of Denmark // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Anna von Dänemark // FemBio Праверана 9 кастрычніка 2017.