Ганна Кацярына Радзівіл
Ганна Кацярына Радзівіл, у дзявоцтве Сангушка (23 верасня 1676, мястэчка Ракаў[1], цяпер Мінскі раён — 19 красавіка 1746, мястэчка Белая, цяпер горад Бяла Падляска, Польшча[2]) — вялікалітоўская дзяржаўная дзеячка, староста члухаўскі[3], мецэнатка. Жонка Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719).
Ганна Кацярына Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() Герб «Пагоня Літоўская» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Караль Станіслаў Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька» | ||||||
Нараджэнне |
23 верасня 1676 |
||||||
Смерць |
19 красавіка 1746 (69 гадоў) |
||||||
Род | Радзівілы і Род Сангушкаў | ||||||
Бацька | Геранім Сангушка | ||||||
Маці | Канстанцыя з Сапегаў[d] | ||||||
Муж | Караль Станіслаў Радзівіл | ||||||
Дзеці | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, Геранім Фларыян Радзівіл, Кацярына Барбара з Радзівілаў[d], Мікалай Крыштаф Радзівіл[d], Людвік Дамінік Радзівіл[d], Станіслаў Юрый Радзівіл[d], Канстанцыя Францішка з Радзівілаў[d], Караліна Тэрэза з Радзівілаў[d] і Тэкля Ружа з Радзівілаў | ||||||
Дзейнасць | бізнесмэн | ||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
ПаходжаннеПравіць
Дачка Гераніма Сангушкі і Канстанцыі з Сапегаў, сястра вялікага літоўскага маршалка Паўла Караля Сангушкі.
Выхоўвалася ў Варшаве пры двары каралевы Марыі Казіміры Сабескай.
Сям’яПравіць
У 1692 годзе пабралася шлюбам з падканцлерам вялікім літоўскім Каралем Станіславам Радзівілам. Іх шлюб павінен быў зацвердзіць сувязь Караля Станіслава з дваром.
Мелі з мужам 6 сыноў і 7 дачок.
Сыны:
- Мікалай Крыштаф(англ.) бел. (1695—1715) — падстолі літоўскі і староста члухаўскі
- Альбрэхт Станіслаў — памёр у маленстве
- Станіслаў Юрый — памёр у маленстве
- Людвік Дамінік — памёр у маленстве
- Міхал Казімір «Рыбанька» (1702—1762) — вялікалітоўскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, мецэнат
- Геранім Фларыян (1715—1760) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мецэнат
Дочкі:
- Кацярына Барбара(англ.) бел. (1693—1730) — першая жонка Яна Клеменса Браніцкага
- Канстанцыя Францішка (1697—1756) — жонка Яна Фрыдэрыка Сапегі
- Тэафілія — памерла ў маленстве
- Ганна Аляксандра — памерла ў маленстве
- Крысціна Хелена — памерла ў маленстве
- Тэкля Ружа(англ.) бел. (1703—1747) — другая жонка Якуба Генрыка Флемінга, трэцяя жонка Міхала Сервацы Вішнявецкага, другая жонка Міхала Антоні Сапегі
- Караліна Тэрэза (1707—1765) — жонка Казіміра Леона Сапегі(руск.) бел., першая жонка Юзафа Аляксандра Ябланоўскага
У знак жалобы па памерлых дзецях, якія не дасягнулі паўналецця, Ганна Кацярына абяцала да канца сваіх дзён насіць чорнае жалобнае адзенне[4].
УдаўствоПравіць
Па смерці мужа пасялілася ў горадзе Белая Берасцейскага ваяводства і занялася гаспадарчай дзейнасцю. Ганна засталася ўдавой у 43 гады, маючы на руках 4 непаўналетніх дзяцей, меншаму з якіх было толькі 5 гадоў, і ў стане амаль поўнага фінансавага краху сям’і. Яна аднавіла эканамічны патэнцыял фаміліі, пакінуўшы сынам прымножаную «фартуну», як тады называлі грашовую і зямельную маёмасць роду[5]. Вяла смелую, самастойную эканамічную палітыку на сваіх землях, а сыны беспярэчна яе слухаліся[5].
Будаўніцтва і змены ў маёнткахПравіць
У 1720 годзе пасля смерці мужа Караля Станіслава Радзівіла Ганна Кацярына пачынае энергічныя дзеянні па аднаўленні замка, выдзеліла значныя сумы грошай на рамонт вокнаў палаца і набыццё неабходных будаўнічых матэрыялаў[6]. Да 1722 года цалкам адбудавалі будынак новага фальварка паблізу замка, млын і стайню, а ў самім комплексе ўставілі новыя вокны, дзверы; на палацы і вежах часткова ўзнавілі дах, у галоўнай вежы — драўляную браму[7]. Пры аднаўленні арыентаваліся на значную пераробку інтэр’ернай часткі, што прывяло да стылістычных змен на замку[8]. Падчас аднаўленчых работ у аблічча палаца прыўносіліся рысы барока. Гэта тычылася пераважна інтэр’ераў, так, калі месца аконных праёмаў не адпавядала барочнай кампазіцыі інтэр’еру, яны проста расчэсваліся і пераносіліся[9]. Упершыню сярод розных прадметаў згадваецца 17 партрэтаў[10].
У 1720 годзе Ганна Кацярына Радзівіл пачала будаўніцтва вежы і ўязной брамы ў Белай (сёння гэта найцікавейшыя рэшткі замку), а таксама перабудавала палац(польск.) бел. у стылі ракако.
Гаспадарчая дзейнасць і арганізацыя прамысловасціПравіць
Ганна Кацярына смела стала праводзіць эканамічныя рэформы ў сваіх маёнтках, адкрыла шэраг мануфактур, якія не толькі абслугоўвалі прадметамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва патрэбы яе двара, але і з выгодай прадаваліся[5]. Гэта былі рэдкія для тых часоў шкляныя і люстраныя вырабы, фаянс і фарфор, тэхналогія якога ў Еўропе была зусім напярэдадні адкрыта[5].
У пачатку XVIII ст. наладзіла вытворчасць дываноў у Белай, Карэлічах і Нясвіжы. Заснавала Налібоцкую і Урэцкую шкляныя мануфактуры[11].
У 1714 годзе пачала вытворчасць фарфору ва Урэччы, каля 1736 года заснавала рудню ў Нягневічах, а ў 1737 — катловае прадпрыемства ў Невелі, наладзіла вытворчасць сукна ў Белай і Слуцку.
З яе ініцыятывы адкрываліся школы для падрыхтоўкі мастакоў і рамеснікаў, будаваліся грэблі, масты, дарогі, млыны, корчмы, заводзілася жывёла галандскіх парод.
Сацыяльна-палітычная дзейнасцьПравіць
Значна пашырыла бібліятэкі ў Белай і Нясвіжы, партрэтныя галерэі Радзівілаў, упарадкавала архівы роду.
Паспрыяла адмове Сапегаў ад прэтэнзій на так званыя Нойбургскія маёнткі і іх адыходу ў 1732 годзе да свайго сына Гераніма Фларыяна.
Рэлігійная дзейнасцьПравіць
У 1743 годзе Ганна Кацярына фундавала ў в. Нова Воля ўніяцкую царкву ў гонар Нараджэння Божай Маці[12]. Фінансавала каранаванне ў 1730 годзе Жыровіцкага абраза Маці Божай[1].
Памерла ў Белай ва ўзросце 70 гадоў у снежні 1746 года. Пакінула вялікую спадчыну сваім сынам.
У культурыПравіць
Вядома некалькі партрэтаў Ганны Кацярыны Радзівіл, якія захоўваюцца ў тым ліку ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі і Нацыянальным музеі ў Варшаве.
Бюст Ганны Кацярыны Радзівіл, створаны ў стылі ракако пасля смерці мужа, размешчаны каля брамы замка ў Бяла Падлясцы(польск.) бел.. Ганна паказана з адкрытымі грудзьмі, як імператрыца сарматаў, багіня сусветнай вайны.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ Anna Katarzyna ks. Sanguszko-Kowelska h. Pogoń Litewska (польск.)
- ↑ Arkadiusz Kamiński,Starostowie człuchowscy (1454—1772), s. 2. (польск.)
- ↑ Ганна Кацярына, Караль Станіслаў Радзівіл
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 О. Баженова. Театр княгини Франтишки Уршули Радзивилл // Женщины на краю Европы/Под. ред. Е. Гаповой. — Мн.: ЕГУ, 2003. — 436 с.
- ↑ Карэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 149
- ↑ Карэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 149—150
- ↑ Карэцкі А. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. Мірскі замак і замкі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Праблемы рэстаўрацыі і музеіфікацыі. Міжнародная навукова-практычная канференцыя 4 чэрвеня 2005 г. г.п. Мір, Гродзенскай вобласці. Навуковы рэдактар Н. Ф. Высоцкая, с. 150
- ↑ Бубновский Д. «На скрыжаванні ўсіх шляхоў…» История создания мирского замка. Архитектура и строительство. № 2/2012. Март-Апрель 2012, с. 28
- ↑ Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. Кореличский район / А. Т. Федорук. — Минск : Беларусь, 2013. — 174 с. : ил.— (Серия «Старинные усадьбы Беларуси»). ISBN 978-985-01-1006-0, с. 83
- ↑ Сіняк Н. Урэчча //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 591.
- ↑ Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 49 (16 чэрвеня 2015).
ЛітаратураПравіць
- Радзівіл Ганна Кацярына // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 488. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Karkucińska W. Anna z Sanguszków Radziwiłłowa (1676—1746): Działalność gospodarcza i mecenat. Warszawa, 2000;
- Kolendo-Korczakowa K. Działalność ekonomiczna Anny z Sanguszków Radziwiłłowej — manufaktury hafciarskie w świetle nowych znalezisk // Dwory magnackie w XVIII wieku. Rola i znaczenie kulturowe. Warszawa, 2005.
- Anna Katarzyna Radziwiłłowa hasło [w] Polski Słownik Biograficzny tom.30 str.384 wyd.1987
- Выбраныя творы: Перакл. з пол. і фр. / Францішка Уршуля Радзівіл. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2003. — 448 с. ISBN 985-6730-25-2.
СпасылкіПравіць
Ганна Кацярына Радзівіл на Вікісховішчы |