Ганна Мікалаеўна Кісліцына
Ганна Мікалаеўна Кісліцына (нар. 8 верасня 1967, Драгічын, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі літаратурны крытык[1], літаратуразнавец, публіцыст. Доктар філалагічных навук (2016).
Ганна Мікалаеўна Кісліцына | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 верасня 1967 (53 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Маці | Ала Канстанцінаўна Кабаковіч |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, крытык, публіцыст |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Сайт | annahonda.livejournal.com |
БіяграфіяПравіць
Бацькі — доктар філалагічных навук Міхась Тычына і літаратуразнаўца Ала Кабаковіч[2].
Скончыла беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, аспірантуру Інстытута літаратуры НАНБ. Пасля навучання выкладала ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.
Старшы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ.
Аўтар манаграфій па гісторыі літаратуры. Вядзе калонку ў газеце «Звязда»[3] і калонку на сайце «Новая Еўропа»[4]. З 2018 года вядзе рубрыку на TUT.BY з літаратуразнаўчымі і крытычнымі артыкуламі[5].
УзнагародыПравіць
- 2004 год — Лаўрэат літаратурнай прэміі «Залатая літара» за зборнік «12+1» (разам з А. Івашчанкам, А. Хадановічам).
- 2007 год — Лаўрэат прэміі Зоры Кіпель (2007) за даследаванні ў галіне беларусістыкі.
БібліяграфіяПравіць
- «Алесь Разанаў: праблема мастацкай свядомасці» (1997);
- «Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры» (2000);
- «blonde attack» (2006);
- «Новая літаратурная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы» (2006)[6];
- «Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры» (2010).
- Культурны градыент: ідэі, маніфесты, кірункі беларускай літаратуры на мяжы ХХ ― ХХІ стагоддзяў. — Мн.: Права і эканоміка, 2015.[7]
Зноскі
- ↑ Ганна Кісліцына апублікавала сваё фота ў вышыванцы. Наша Ніва (8 верасня 2014). Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ Кислицына, Анна Николаевна (доктор филологических наук ; род. 1967). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ Ганна Кісліцына. Звязда. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ Ганна Кісліцына. Новая Эўропа. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ Авторские новости: Анна Кислицына (руск.) . TUT.BY. Праверана 12 жніўня 2019.
- ↑ Новая культурная сітуацыя: змена культурнай парадыгмы. LiveLib. Праверана 21 жніўня 2013.
- ↑ Весялуха М. М. Творцы супраць стандартаў // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 20 лістапада 2015. — В. 4846. — № 46. — С. 9.
ЛітаратураПравіць
- Аляшкевіч М. Ганна Кісліцына ў плыні сучаснай беларускай літаратуры… // «Маладосць» № 3(640), 2007. — С. 98-102.
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны блог — Ганна Мікалаеўна Кісліцына у Жывым Журнале
- Зоры не спяць: Ганна Кісліцына і літаратурная крытыка // Белсат