Ганна Святаслаўна
Ганна Святаслаўна (? — 31 жніўня 1418) — вялікая княгіня літоўская, жонка Вітаўта.
Ганна Святаслаўна | |
---|---|
Ганна Святаслаўна. Т. Нарбут, каля 1839 | |
Дата нараджэння | 1350-я |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 ліпеня 1418 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Святаслаў Іванавіч |
Муж | Вітаўт |
Дзеці | Соф’я Вітаўтаўна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЗгодна з найбольш пашыраным меркаванне была дачкой вялікага князя смаленскага Святаслава Іванавіча (1358—1386)[1].
Паводле крыжацкага паведамлення, шлюб Вітаўта і Ганны адбыўся яшчэ пры жыцці вялікага князя літоўскага Альгерда (памёр у 1377). Відаць, вяселле адбылося ў 1360-я, калі Вітаўт быў удзельным князем берасцейскім.
У 1382 спрыяла ўцёкам мужа з вязніцы, куды яго пасадзіў Ягайла. У 1392 абяцала пры набыцці Вітаўтам пасады вялікага князя літоўскага, што яе муж выканае ўмовы прысягі, прынесенай ім каралю польскаму Ягайле і Кароне Польскай.
Мела дачку Соф’ю Вітаўтаўну, выдадзеную замуж за вялікага князя маскоўскага Васіля Дзмітрыевіча, а таксама іншых дзяцей, дакладных звестак пра якіх не захавалася.
Пахавалі вялікую княгіню ў Віленскім кафедральным касцёле.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ганна Святаслаўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 155. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.