Ганна Канстанцінаўна Севяры́нец (нар. 23 кастрычніка 1975, Мінск[3]) — беларуская выкладчыца, журналістка і пісьменніца. Літаратуразнаўца[4], даследчыца беларускай літаратуры[5].

Ганна Севярынец
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 кастрычніка 1975(1975-10-23)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Канстанцін Паўлавіч Севярынец
Маці Таццяна Севярынец[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці выкладчык, журналістка, пісьменніца, настаўніца, філолаг, літаратурная крытык
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзілася ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру па кафедры рускай літаратуры. Жыве ў Смалявічах.

Працавала ў школах і гімназіях Менску, некаторы час - у камерцыйнай сферы. Затым выкладала беларускую і рускую мову і літаратуру ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Была прызнана «Настаўнікам года Смалявіцкага раёна — 2019»[6]. Улетку 2020 года ў яе скончыўся 5-гадовы працоўны кантракт, які адміністрацыя не працягнула[7]. Гэтаму папярэднічала публікацыя верша Ганны Севярынец «А я за вас не галасавала ніколі» на сайце беларускай службы «Радыё Свабода»[8], у якасці рэакцыі на ваяўнічыя заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дзе той згадваў расстрэлы тысячы чалавек у Андыжане, калі былы ўзбекскі прэзідэнт Іслам Карымаў падавіў там путч.

Прэміі

правіць

Бібліяграфія

правіць
  • «Дзень святога Патрыка» (2017, выд. «Регистр»)[10]
  • «Гасцініца „Бельгія“» (2019, выд. «Регистр»)
  • «Мая школа» (2021, выд. «Лімарыус»)

Публіцыстыка

правіць
  • «Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго». Дакументальная біяграфія. (2017 г., выд. «Лімарыус»)
  • Алесь Дудар. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Г.Севярынец (2017 г., выд. «Лімарыус»)
  • «Вакол Пятра Глебкі» (2019 г., выд. «Лімарыус»)
  • «Янка Купала. Выбраныя творы». Укладанне, прадмова, каментары Г.Севярынец (2020 г., выд. «Лімарыус»)
  • «Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў». Укладанне, прадмова, каментары Г.Севярынец (2020 г., выд. «Рэгістр»)

Паэзія

правіць
  • «Тое, што сказалася вершам» (2023, выд. «Hochroth», Візенбург/Марк, Германія)

Зноскі

  1. https://kamunikat.org/Sieviaryniec_Hanna.html
  2. https://www.livelib.ru/author/453190-anna-severinets
  3. Ганна Севярынец. Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat (25 красавіка 2015). Праверана 22 сакавіка 2022.
  4. Ганна Севярынец. Радыё Свабода. Праверана 21 жніўня 2019.
  5. Дзіяна Серадзюк.. Ганна Севярынец: Адбываецца разбурэнне інтэлектуальнага падмурку нацыі. Новы Час (30 мая 2019). Праверана 21 жніўня 2019.
  6. news.tut.by Архівавана 16 лістапада 2020.
  7. svaboda.org
  8. svaboda.org
  9. «Наша Ніва» назвала людзей года: Севярынцы. Наша Ніва (28 снежня 2019). Праверана 28 снежня 2019.
  10. Наталья Яковенко. Белорусское Зазеркалье // Нёман : часопіс. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 2017. — № 11. — С. 176—180.