Ганна Сцяпанаўна Восіпава

Ганна Сцяпанаўна Восіпава (19 мая 1927, в. Варатын Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці — 2010) — гомельскі мастак-мініяцюрыст, майстар дэкаратыўнага мастацтва.

Ганна Сцяпанаўна Восіпава
Дата нараджэння 19 мая 1927(1927-05-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 2010
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр мініяцюра
Вучоба Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага
Вядомыя працы «Адкрыццё міжкалгаснай электрастанцыі», «Партрэт У. І. Леніна»
Уплыў Іван Пятровіч Вакураў[d] і Мікалай Міхайлавіч Зіноўеў[d]

Біяграфія правіць

Скончыла Палехскае мастацкае вучылішча імя М. Горкага (1950). Настаўнікі па спецыяльнасці: М. М. Зіноўеў  (руск.), А. В. Катухін, І. П. Вакураў  (руск.) і інш. Дыпломная праца — мініяцюра «Подзвіг Аляксандра Матросава  (руск.)». Працавала ў Палехскай вытворча-творчай майстэрні Мастацкага фонду РСФСР (1959). Працавала ў творчай садружнасці з Восіпавым Аляксандрам Іванавічам, развіваючы ў Беларусі мастацтва мініяцюры (з 1959).

Асноўныя творы (сумесна з Восіпавым Аляксандрам Іванавічам) правіць

Выканалі мініяцюры:

  • «Адкрыццё міжкалгаснай электрастанцыі» (1959—1960),
  • «Партрэт В. І. Леніна» (1960);
  • пласціны на тэму беларускай народнай казкі «Іван — удовін сын» (1962—1963),
  • «Адпачынак» (1964),
  • «Калі б хлопцы ўсёй зямлі» (1965),
  • «50 гадоў БССР» (1967—1968),
  • «Рэчыцкая лірычная» (1969).

Усе працы ў асноўным шматклеймавыя, складаюцца з некалькіх карцін.

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць