Ганна Сяргееўна Рызатдзінава

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Ганна Сяргееўна Рызатдзінава (укр.: Га́нна Сергі́ївна Різатді́нова, нар. 16 ліпеня 1993, Сімферопаль, Украіна) — украінская гімнастка. Бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2016 года ў індывідуальным шматбор’і, чэмпіёнка свету ў практыкаваннях з абручом (2013), шматразовая прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы, іншых міжнародных спаборніцтваў.

Ганна Рызатдзінава
На этапе Кубка свету ў Тарту ў 2013 годзе
Асабістая інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя Ганна Сяргееўна Рызатдзінава
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Спецыялізацыя індывідуальнае шматбор’е
Клуб Школа Дзяругіных
Дата нараджэння 16 ліпеня 1993(1993-07-16) (31 год)
Месца нараджэння
Прафесійная кар’ера 2008 – ц.ч.
Трэнер(ы) Дзяругіна Альбіна Мікалаеўна, Дзяругіна Ірына Іванаўна, Блахіна Ірына Алегаўна
Рост 173 см
Вага 47 кг
Ліцэнзія FIG [1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе

Спартыўная кар’ера

правіць

Пачала займацца мастацкай гімнастыкай ва ўзросце 5 гадоў. Першы трэнер — Вераніка Бяляева. Маці, Аксана Валер’еўна Рызатдзінава, таксама трэнер па мастацкай гімнастыцы ў Сімферопалі.

2011 год — бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы і чэмпіянату свету ў камандным першынстве.

Удзельніца Летніх Алімпійскіх гульняў-2012.

У 2012 годзе стала восьмай на чэмпіянаце Еўропы ў Ніжнім Ноўгарадзе, і шматразовым прызёрам этапаў Кубка свету.

На Чэмпіянаце свету ў Кіеве, які праходзіў з 28 жніўня па 1 верасня, Ганна выступала ў 6 дысцыплінах і заваявала залаты і два сярэбраныя медалі.

На спаборніцтвах чэмпіянату свету ў Баку (чэрвень 2014) і Ізміры (восень) заваявала бронзавыя ўзнагароды  — у шматбор’і, у практыкаваннях з булавамі і стужкай, камандным першынстве.

У верасні на ліцэнзійным чэмпіянаце свету ў Штутгарце Рызатдзінава заваявала чатыры бронзы (у практыкаваннях са стужкай, абручом і булавамі, а таксама ў камандным першынстве  — разам з Вікторыяй Мазур і Элеанорай Раманавай), атрымаўшы алімпійскую ліцэнзію. Яна таксама стала чацвёртай у практыкаваннях з мячом і пятай  — у індывідуальным шматбор’і.

На чэмпіянаце Еўропы ў ізраільскім Халоне, які праходзіў у новым фармаце (толькі шматбор’і, без фіналаў у асобных відах), Ганна атрымала бронзавую ўзнагароду.

20 жніўня Ганна заваявала бронзавы медаль на спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў індывідуальным шматбор’і на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія).

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць