Ганна Тарасаўна Анішчук
Ганна Тарасаўна Анішчук (нар. 8 студзеня 1957, в. Млынавэ Ратнэўскага раёна Валынскай вобласці, Украіна) — беларускі настаўнік і палітык.
Ганна Тарасаўна Анішчук | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
8 студзеня 1957[1] (68 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Кіеўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, настаўнік гісторыі, грамадазнаўства.
Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай гісторыі Канышчанскай васьмігадовай школы ва Украіне. Працавала настаўніцай гісторыі Выдраніцкай сярэдняй школы, загадчыкам музея ў сяле Картэлісы Ратнэўскага раёна, старшым навуковым супрацоўнікам навукова-экспазіцыйнага аддзела мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой». Была настаўнікам гісторыі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам сярэдняй школы № 11 горада Брэста. Займала пасаду дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 6 г. Брэста імя Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава».
Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьМае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[2].