Ганна Юр’еўна Тарасюк

(Пасля перасылкі з Ганна Тарасюк)

Ганна Юр’еўна Тарасюк (нар. 30 кастрычніка 1997, Мінск) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў кіданні кап’я. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Лёгкая атлетыка
Ганна Юр'еўна Тарасюк
Пол жаночы
Поўнае імя Ганна Юр'еўна Тарасюк
Клуб Дынама
Нарадзілася 30 кастрычніка 1997(1997-10-30) (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Трэнер Наталля Шыколенка[1]
IAAF 14515136
Асабістыя рэкорды
Дзіда 59.52 м

Біяграфія правіць

Нарадзілася 30 кастрычніка 1997 г. у Мінску. Вучыцца ў Мінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) № 2 БФСТ «Дынама». Стыпендыят Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. На міжнародным узроўні дэбютавала ў 2013 годзе.

Ганну трэніруе маці — чэмпіёнка свету 1995 г. і сярэбраная прызёрка XXV Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992 г.) у кіданні кап’я Наталля Шыколенка.

Скончыла гімназію № 16 г. Мінска.

Дасягненні правіць

  • Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль 2013, Утрэхт, Нідэрланды — серабро.
  • Еўраазіяцкія гульні 2013 — золата.
  • Сусветная гімназіяда па летніх відах спорту 2013, Бразілія — золата.

Чэмпіёнка летніх Алімпійскіх юнацкіх гульняў 2014 года ў кіданні кап’я з вынікам 59.52 м (асабісты рэкорд).

Пераможца Першынства Беларусі 2016 года ў кіданні кап’я з вынікам 54,92 м[2].

Срэбраная прызёрка Кубка Беларусі 2016 года ў кіданні кап’я з вынікам 53,30 м[2].

Бронзавая прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года ў кіданні кап’я з вынікам 52,94 м[2].

Зноскі

  1. "Залатое кап'ё". Звязда. 26 жніўня 2014. Праверана 2014-09-24.
  2. а б в Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.

Спасылкі правіць