Ганна Фрэйд
Ганна Фрэйд (3 снежня 1895, Вена — 9 кастрычніка 1982, Лондан) — брытанскі псіхолаг і псіхааналітык аўстрыйскага паходжання, малодшая дачка заснавальніка псіхааналізу Зігмунда Фрэйда. Разам з Мелані Кляйн лічыцца заснавальнікам дзіцячага псіхааналізу.
Ганна Фрэйд | |
---|---|
Anna Freud | |
![]() Ганна Фрэйд з бацькам | |
Дата нараджэння | 3 снежня 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 кастрычніка 1982[1][3][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Зігмунд Фрэйд[7] |
Маці | Марта Бернайс[d][7] |
Род дзейнасці | псіхааналітык, пісьменнік-дакументаліст |
Навуковая сфера | псіхіятрыя |
Месца працы | |
Вядомыя вучні | Robert Waelder[d] і André Lussier[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
ЖыццяпісПравіць
У Зігмунда Фрэйда і яго жонкі Марты Ганна была малодшым, шостым дзіцем у сям’і. У якасці першай прафесіі абрала прафесію настаўніцы пачатковай школы. Пасля Першай сусветнай вайны, пакінуўшы настаўніцтва, Ганна прысвяціла сябе бацьку, працуючы яго сакратаром і сядзелкай, а таксама псіхааналізу. Неўзабаве яна ўступае ў Венскае псіхааналітычнае таварыства, і выступае там з першымі дакладамі. У 1938 годзе, пасля аншлюсу Аўстрыі, сям’я Фрэйдаў падвяргаецца арышту, і неўзабаве Ганна разам з бацькам назаўжды пакідае Вену, абраўшы новым месца жыхарства Лондан. У Вялікабрытаніі яна працягнула займацца псіхааналізам, развіваючы ідэі свайго бацькі, асабліва ў вобласці псіхалогіі дзяцінства. У 1947 годзе Ганна Фрэйд заснавала Хэмпстэдскую клініку ў Лондане — найбуйнейшы ў той час дзіцячы псіхааналітычны лячэбны і навучальны цэнтр. У 1952 годзе яна адкрыла ў Лондане дзіцячыя тэрапеўтычныя курсы і клініку, якія былі першай установай для лячэння дзяцей метадам псіхааналізу. Апошнія гады жыцця даследніца працавала ў Ельскім універсітэце, працягваючы развіваць свае ідэі ў вобласці дзіцячай псіхалогіі. Памерла Ганна Фрэйд у Лондане 9 кастрычніка 1982 года. Яна ніколі не была замужам і не мела ўласных дзяцей.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Anna Freud // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anna Freud // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Anna Freud // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ 4,0 4,1 Anna Freud, Dr. — University of Vienna. Праверана 6 мая 2020.
- ↑ Anna Freud // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118535307 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- ↑ 7,0 7,1 Kindred Britain