Ганна Якаўлеўна Пятрова
Ганна Якаўлеўна Пятрова, пры нараджэнні Вараб’ёва (2 (14).2.1817, Санкт-Пецярбург — 13 (26).4.1901, там жа) — руская спявачка (кантральта). Вучылася ў Пецярбургскім тэатральным вучылішчы, спачатку ў балетным класе, затым у класе спеваў П. Сапіенца. Пазней брала ўрокі ў М. І. Глінкі. З 1832 года харыстка, у 1835-47 гадах салістка Пецярбургскага опернага тэатра. Была першай выканаўцай партыі Вані і Ратміра («Іван Сусанін», 1836, і «Руслан і Людміла», 1842, Глінкі). Яе голас, вялікую музычнасць, сцэнічнае абаянне высока цаніў Глінка (напісаў для яе ў 1837 сцэну Вані «Ля манастыра»). Разам з мужам В. А. Пятровым спрыяла сцвярджэнню рэалістычнага мастацтва на рускай опернай сцэне. Напісала ўспаміны пра Глінку.
Ганна Якаўлеўна Пятрова | |
---|---|
руск.: Анна Яковлевна Воробьёва | |
Род дзейнасці | оперная спявачка |
Дата нараджэння | 14 лютага 1817[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 красавіка 1901[1] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Восіп Апанасавіч Пятроў |
Зноскі
- ↑ а б в г В. Воробьева // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 263.
Літаратура
правіць- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1 (руск.)