Ганна Яраславаўна Дзмітрыева-Балаш

мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
(Пасля перасылкі з Ганна Яраславаўна Балаш)

Ганна Яраславаўна Дзмі́трыева-Ба́лаш (27 мая 1964, Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Ганна Яраславаўна Дзмітрыева-Балаш
Дата нараджэння 27 мая 1964(1964-05-27) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Аляксей Дзмітрыеў[d]
Род дзейнасці мастак у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Вучоба
Уплыў Васіль Фёдаравіч Сумараў
Член у

Біяграфія правіць

Вучылася ў 19721978 гадах творчай майстэрні В. Ф. Сумарава, скончыла ў 1987 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года, Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года.

Творчасць правіць

Працуе ў галіне тэкстылю і мадэліравання. Стварае аб’ёмныя тэкстыльныя кампазіцыі з выкарыстаннем тэхнік габелена, ціснення па скуры, вышыўкі, аплікацыі, калажа, жывапісу і інш.: «Цар-царыца» (1987), «Салавей і ружа» (1996), «Дзівосная краіна» (1997), «Раніца ў Венецыі», «Мурашыная каралева», «Развітанне славянкі» (усе 1990-я г.; з С. Даманавай), пано «Мой горад» (1997). Мастак-пастаноўшчык тэлефільма «Пастка для зубра» (19921994). Аформіла сцэнічныя касцюмы ансамблям «Харошкі», «Крупіцкія музыкі», «Камерата» і інш.

Сям’я правіць

У шлюбе з мастаком Аляксеем Дзмітрыевым.

Літаратура правіць