Гансала Ігуаін

аргенцінскі футбаліст

Ганса́ла Хера́рда Ігуаі́н (ісп.: Gonzalo Gerardo Higuaín; нар. 10 снежня 1987, Брэст, Францыя) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2009—2018). Гансала нарадзіўся ў Францыі ў сям’і аргенцінскага футбольнага іграка Хорхэ Ігуаіна, які выступаў у той час за французскі клуб «Брэст». У 2007 годзе Гансала атрымаў аргенцінскае грамадзянства, якое стала другім пасля французскага.

Футбол
Гансала Ігуаін
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Гансала Херарда Ігуаін
Мянушка Піпіта (Pipita), Умка
Нарадзіўся 10 снежня 1987(1987-12-10)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Аргенціна
Рост 184 см[3][4]
Вага 89 кг[5]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Аргенціна Рывер Плэйт 35 (13)
2007—2013 Іспанія Рэал Мадрыд 190 (107)
2013—2016 Італія Напалі 104 (71)
2016—2020 Італія Ювентус 105 (48)
2018—2019   Італія Мілан 15 (6)
2019   Англія Чэлсі 14 (5)
2020—2022 Злучаныя Штаты Амерыкі Інтэр Маямі 67 (29)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Аргенціна Аргенціна (алімп.) 1 (2)
2009—2018 Аргенціна Аргенціна 75 (31)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Срэбра Бразілія 2014
Кубкі Амерыкі
Срэбра Чылі 2015
Срэбра ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 кастрычніка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 верасня 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ігуаін вядомы сваёй хуткасцю і добрымі забіўнымі здольнасцямі[6].

Клубная кар’ера правіць

«Рывер Плейт» правіць

Гансала распачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «Рывер Плэйт». У 2005 годзе ён упершыню быў прыцягнуты да выступаў асноўнай каманды, дэбютаваўшы 29 мая ў прайграным матчы супраць «Хімнасіі і Эсхрыма»[7]. 12 лютага 2006 года Ігуаін забіў свой першы гол лізе ў пераможным матчы супраць «Банфілда»[8]. Футбаліст скончыў сезон 2005/06 з пяццю галамі ў дванаццаці матчах[9].

«Рэал» правіць

У снежні 2006 года іспанскі клуб «Рэал» падпісаў Ігуаіна за 13 млн еўра, пасля таго як «Рывер Плэйт» адхіліў прапанову ад 10 млн еўра. Гансала дэбютаваў у складзе каралеўскага клуба 11 студзеня 2007 года супраць клуба «Рэал Бетыс» у другім раўндзе Кубка Іспаніі.

«Напалі» правіць

Улетку 2013 года Ігуаін перайшоў у «Напалі», дзе стаў асноўным нападнікам.

«Ювентус» правіць

У канцы ліпеня 2016 года турынскі «Ювентус» актывіраваў опцыю выкупа Ігуаіна ў «Напалі» за 90 млн еўра[10].

У жніўні 2018 года перайшоў у «Мілан» на правах арэнды за 18 млн еўра з абавязацельствам выкупу за 36 млн еўра[11].

У студзені 2019 года перабраўся ў арэнду ў лонданскі «Чэлсі», меркавана з тымі жа ўмовамі што і ў «Мілане»: 9 млн еўра за паўгады арэнды і выкуп за 36 млн еўра[12]. Па заканчэнні сезона «Чэлсі» вырашыў не выкупаць нападніка, і Ігуаін вярнуўся ў «Ювентус».

«Інтэр Маямі» правіць

У верасні 2020 года разарваў кантракт з «Ювентусам» і стаў іграком амерыканскага клуба «Інтэр Маямі»[13]. У кастрычніку 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона 2022[14].

Міжнародная кар’ера правіць

Ігуаін з’яўляецца адным з трох аргенцінскіх ігракоў, які выступалі за нацыянальную зборную і пры гэтым нарадзіліся па-за межамі Аргенціны. Акрамя Гансала такімі ігракамі былі Педра Суарэс Арыка[15] і Канстанцін Урбіета Соса[16]. Першапачаткова Гансала адхіліў заклікі як з боку аргенцінскай, гэтак і з боку французскай нацыянальных каманд[17][18], сцвярджаючы, што ў той час ён быў у нерашучасці за якую з краін ён жадаў бы за лепшае гуляць. Аднак у канчатковым выпадку Гансала абраў для сябе выступы ў аргенцінскай нацыянальнай зборнай[19].

Дасягненні правіць

  «Рэал Мадрыд»

  «Напалі»

  «Ювентус»

  «Чэлсі»

Зноскі

  1. Gonzalo Higuaín // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gonzalo Higuaín // FBref.com
  3. https://www.chelseafc.com/en/teams/first-team/gonzalo-higuain Праверана 30 мая 2019.
  4. https://www.transfermarkt.es/chelsea-fc/kader/verein/631/saison_id/2018/plus/1
  5. https://sport.sky.it/calcio/squadre/juventus/rosa Праверана 18 кастрычніка 2019.
  6. «Player Profile». Real Madrid CF.
  7. Higuain los convence a todos Архівавана 26 лютага 2012.. canchallena.com
  8. «Gonzalo Higuaín All goals 2005–2006 (Boca Juniors)» Архівавана 10 кастрычніка 2012.. Guardian Stats
  9. «Gonzalo Higuaín Facts» Архівавана 27 лістапада 2010.. Guardian Stats
  10. «Ювентус» активировал опцию выкупа Игуаина у «Наполи» за 90 млн евро. by.tribuna.com
  11. Бонуччи вернулся в «Ювентус», Игуаин и Кальдара перешли в «Милан». by.tribuna.com
  12. «Челси» арендовал Игуаина. by.tribuna.com
  13. Игуаин стал игроком «Интер Майами». by.tribuna.com
  14. Футбол. Экс-форвард "Реала" и "Ювентуса" Гонсало Игуаин завершит карьеру по окончании сезона Архівавана 21 кастрычніка 2022.. pressball.by
  15. Pedro Arico Suárez Архівавана 9 ліпеня 2014. — FIFA.com
  16. Constantino Urbieta Sosa Архівавана 9 лістапада 2012. — FIFA
  17. «La Celeste y Blanca pesa» Архівавана 14 лістапада 2006.. Olé.
  18. «Domenech turns to uncapped tyros». UEFA
  19. «Higuain to choose Argentina over France»(недаступная спасылка) — Yahoo sports

Спасылкі правіць