Гансала Хара

чылійскі футбаліст

Ганса́ла Алеха́ндра Ха́ра Рэ́ес (ісп.: Gonzalo Alejandro Jara Reyes; нар. 29 жніўня 1985, Уальпен, Чылі) — чылійскі футбаліст, абаронца клуба «Какімба Уніда». Ігрок нацыянальнай зборнай Чылі (2006—2019).

Футбол
Гансала Хара
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Гансала Алехандра Хара Рэес
Нарадзіўся 29 жніўня 1985(1985-08-29)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Чылі
Рост 178 см
Вага 76 кг
Пазіцыя правы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Чылі Какімба Уніда
Нумар 18
Маладзёжныя клубы
Чылі Уачыпата
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2006 Чылі Уачыпата 69 (2)
2007—2009 Чылі Кола-Кола 64 (1)
2009—2013 Англія Вест Бромвіч 56 (2)
2011—2012   Англія Брайтан энд Хоўв 14 (0)
2013   Англія Нотынгем Форэст 17 (0)
2013—2014 Англія Нотынгем Форэст 32 (0)
2014—2016 Германія Майнц 05 23 (0)
2016—2018 Чылі Універсідад дэ Чылі 58 (0)
2019 Аргенціна Эстудыянтэс 15 (0)
2020 Мексіка Манаркас Марэлія 6 (0)
2020 Мексіка Масатлан 9 (0)
2021 Мексіка Тыхуана 13 (0)
2021 Чылі Уніён Ла-Калера 7 (0)
2022— Чылі Какімба Уніда 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005 Чылі Чылі (да 20) 3 (1)
2006—2019 Чылі Чылі 115 (3)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Расія 2017
Кубкі Амерыкі
Золата Чылі 2015
Золата ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 верасня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Кар’еру пачаў у клубе «Уачыпата» ў 2003 годзе. У 2007 годзе перайшоў у склад чылійскага гранду клуба «Кола-Кола». У жніўні 2009 года за 1,4 млн фунтаў перайшоў у склад англійскага клуба «Вест Бромвіч Альбіён». 25 верасня 2010 года ў матчы супраць лонданскага «Арсенала» на «Эмірэйтс» забіў пераможны гол і яго каманда святкавала перамогу з лікам 2:3. З 2011 па 2014 гады выступаў у Чэмпіёншыпе спачатку за «Брайтан энд Хоўв Альбіён», а потым за «Нотынгем Форэст».

16 ліпеня 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з нямецкім клубам «Майнц». У студзені 2016 года кантракт з «Майнцам» быў датэрмінова разарваны[3], і неўзабаве Гансала вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Універсідад дэ Чылі»[4].

У студзені 2019 года перайшоў у аргенцінскі «Эстудыянтэс». У 2020—2021 гадах гуляў у Мексіцы, па паўгады правёўшы ў складзе клубаў «Марэлія», «Масатлан» і «Тыхуана». У верасні 2021 года вярнуўся ў Чылі, папоўніўшы склад «Уніёна» з Ла-Калеры. У 2022 годзе далучыўся да «Какімба Уніда».

Міжнародная кар’ера правіць

У 2006 годзе быў запрошаны ў склад нацыянальнай зборнай Чылі, разам з якой адправіўся ў невялічкі тур у Еўропу. Пасля гэтага стала выклікаецца ў шэрагі нацыянальнай каманды на міжнародныя турніры, адборачныя і таварыскія сустрэчы.

Дасягненні правіць

«Кола-Кола»:

«Універсідад дэ Чылі»:

Заўвагі правіць

  1. Gonzalo Jara // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gonzalo Jara // FBref.com
  3. Гонсало Хара покинул «Майнц»
  4. Гонсало Хара перешел в «Универсидад де Чили»

Спасылкі правіць