Да 15 гадоў гуляў у школах свайго горада, пакуль на адным турніры яго не заўважылі прадстаўнікі «Баварыі». Неўзабаве Ганс стаў мюнхенцам. У 1981 годзе Ганс быў упершыню заяўлены за дарослую каманду «Баварыі». Дэбютаваў у Бундэслізе 12 верасня 1981 года ў выязным матчы 6 тура супраць браўншвайгскага «Айнтрахта», які скончыўся нечаканым паражэннем мюнхенцаў з лікам 1:3. На 56-й хвіліне ён замяніў легенду нямецкага футбола Паўля Брайтнера. Замацавацца ў аснове Гансу адразу не атрымалася, на працягу двух сезонаў ён сядзеў за спіной Ганса Вайнера, Бертрама Баерлорцэра. Але неўзабаве Брайтнер і Вайнер пакінулі каманду, і Пфлюглер змог стаць іграком асновы, прычым на доўгі час. З ім «Баварыя» пяць разоў выйгравала чэмпіянат Германіі і тройчы выйгравала Кубак Германіі.
Згуляўшы ўсяго 14 матчаў у сезоне 1991/92 Ганс вырашыў, што яму ўжо варта сысці і завяршыў кар’еру. Але ў 1995 годзе, калі ў «Баварыі» з-за траўмы выбылі адразу некалькі абаронцаў, тагачасны трэнер Джавані Трапатоні папрасіў Ганса, які да гэтага часу трэніраваўся з другой камандай, дапамагчы камандзе і выйсці на адзін матч. 8 красавіка 1995 года адбылося вяртанне Пфлюглера ў футбол. Гэта быў матч супраць «Кайзерслаўтэрна» і скончыўся ён унічыю 1:1. Ганс правёў на полі ўвесь матч і паспеў зарабіць жоўтую картку.
У сезоне 2001/02 Ганс здзівіў усіх яшчэ раз, згуляўшы амаль ва ўсіх матчах другой каманды «Баварыі», за якую ў той час выступалі такія будучыя зоркі нямецкага футбола як Філіп Лам, Басціян Швайнштайгер і Пётр Трахоўскі.
- ↑ Hans Pflügler // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.