Ганс Якаб Крыстофель фон Грымельсгаўзен

Ганс Якаб Крыстофель фон Грымельсгаўзен (ням.: Hans Jacob Christoffel von Grimmelshausen, каля 1622, Гельнгаўзен — 17 жніўня 1676, Рэнхен) — нямецкі пісьменнік, аўтар папулярнага рамана «Авантурнік Сімпліцысімус», аднаго з найвыдатнейшых твораў нямецкай літаратуры XVII стагоддзя. Стваральнік нямецкага раману.

Ганс Якаб Крыстофель фон Грымельсгаўзен
ням.: Hans Jacob Christoffel von Grimmelshausen
Hans Jakob Christoffel von Grimmelshausen.jpeg
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Israël Fromschmidt von Hugenfels[1], Samuel Greifenson von Hirschfeld[1], Simon Lengfrisch von Hartemfels[1], German Schleifheim von Sulsfort[1], Erich Stainfels von Frufensholm[1] і Melchior Sternfels von Fuchsheim[1]
Дата нараджэння каля чэрвень 1622 ці 17 сакавіка 1622(1622-03-17)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 жніўня 1676(1676-08-17)[3][4][…] (54 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, раманіст, паэт
Мова твораў нямецкая
grimmelshausen.org(ням.) 
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Гельнгаўзене (зямля Гесэн). У дзесяцігадовым узросце быў выкрадзены гесэнскімі салдатамі, сярод якіх адчуў усе прыгоды вайсковага жыцця ў часе Трыццацігадовай вайны. Пад канец вайны паступіў на службу Францу Эгану фон Фюрстэнбергу (ням.: Franz Egon von Fürstenberg), біскупу ў Страсбургу, і ў 1665 стаў суддзёй у Рэнхене, Бадэн.

«Авантурнік Сімпліцысімус»Правіць

Атрымаўшы пасаду, прысвяціў сябе літаратуры і ў 1668 апублікаваў раман «Авантурнік Сімпліцысімус» (Der abenteuerliche Simplicissimus). За аснову свайго твора аўтар узяў традыцыю пікарэскі, іспанскіх круцельскіх раманаў, ужо выдомых на той час у Германіі. Па вялікім рахунку, Сімпліцысімус з’яўляецца аўтабіяграфічным творам. Галоўная тэма рамана — тэма народу, узвелічэнне селяніна і яго працы.

У пачатку рамана герой нічога не ведае аб навакольным свеце, нічога не бачыў, акрамя «палацу» свайго «татусі». Але жорсткая, няўмольная рэчаіснасць — вайна — уладна ўрываецца ў гэты мірок, і пачынаюцца неверагодныя, трагічныя і смешныя прыгоды героя (вонкавае дзеянне) і яго ўнутраныя метамарфозы, барацьба за сваю чалавечую сутнасць (дзеянне ўнутранае). Уражлівыя сцэны Трыццацігадовай вайны, з дапамогай якіх складаецца ўражанне аб тагачасных падзеях, робяць кнігу аднім з найкаштоўнейшых дакументаў таго часу. Пакінуты без прытулку маленькі Сімпліцый сустракае ў лесе пустэльніка, які вучыць яго грамаце і выхоўвае ў духе аскетызму. Пасля смерці любімага настаўніка ён жыве адзін, але вайна вымушае яго выйсці ў свет. У крэпасці Ганаў юнак назірае за разгульным жыццём пры двары губернатара ў той час, як сотні людзей пакутуюць ад голаду. Ён са смуткам канстатуе:

 
Тытульны ліст «Сімпліцысімуса»
  «Там, дзе мела быць вялікая любоў, ласка і вернасць, я знаходзіў вялікую здрадлівасць, самую гвалтоўную нянавісць, здраду, шаленства, варожасць і зацятасць.»
(с) Кніга першая. Раздзел дваццаць пяты
 

Губернатар робіць з яго блазна, прыбіраючы юнака ў воўнавае адзенне з вялікімі вушамі. Карыстаючыся сваёй роляй блазна, Сімпліцый пачынае «са смехам праўду гаварыць», весці дзёрскія застольныя гутаркі (дыскурсы), вартыя самых адукаваных і дасціпных людзей свайго часу. Аднак зменлівасці жыцця не пакідаюць Сімпліцыя. Ён то багацее, то зноў пакутуе ад галечы, становіцца героем галантных прыгод у Парыжы, трапляе ў Масковію, сустракаецца з піратамі. Пад канец рамана Сімпліцый зноў становіцца пустэльнікам. Ён адмаўляецца ад навакольнага свету, поўнага несправядлівасці. За паўстагоддзя да Рабінзона Круза герой Грымельсгаўзена ўзрабляе незаселены востраў і піша:

  «Чалавек павінен працаваць, як птушка — лётаць»  

Свет, які неразумна ўпарадкаваны, не створаны для дзівакоў Сімпліцысімусаў.[6] Такой сумнай высновай і завяршаецца кніга.

КрытыкаПравіць

Гісторык Роберт Эрганг спысылаеццца на працу Гюстава Кёнеке «Quellen und Forschungen zur Lebensgeschichte Grimmelshausens» робячы выснову, што:

«падзеі, прадстаўленыя ў навеле «Сімпліцысімус», наўрад ці былі аўтабіяграфічнымі з тых пор, як [Грымельсгаўзен] вёў мірнае жыццё ў ціхіх гарадках і вёсках на ўскраінах Чорнага Лесу, а матэрыял, які ён уключыў у сваю працу, не быў узяты з яго ўласнага досведу, а з’яўляўся ўспамінамі з мінулага, сабраных з чутак, ці створаных уласным творчым уяўленнем» [7]

Іншыя творыПравіць

Сярод яго іншых твораў звычайна згадваюцца:

  • Die Ertzbetrügerin and Landstörtzerin Courasche (1669)
  • Der seltsame Springinsfeld (1670)
  • Das wunderbarliche Vogelnest (1672)

Такія яго творы, як Der teutsche Michel (1670), і навелы, як Dietwald und Amelinde (1670) маюць другасную ролю ў яго літаратурнай спадчыне. Пісьменнік памёр 17 жніўня 1676. У 1879 годзе ў Рэнхене (цяпер у зямлі Бадэн-Вюртэмберг) Грымельсгаўзену быў усталяваны помнік, а ў 1998 годзе быў адчынены музэй «Дом Сімпліцысімуса».

Пераклады твораў на беларускую мовуПравіць

У 1997 годзе ў часопісе «Мастацкая літаратура» на беларускай мове быў апублікаваны раман «Авантурнік Сімпліцысімус». Пераклад зрабіў Васіль Сёмуха.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. Hans Jacob Christoph von Grimmelshausen // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  5. Hans Jakob Christoffel von Grimmelshausen // Babelio — 2007.
  6. М. В. Разумовская, Г. В. Синило, С. В. Солодовников Литература XVII—XVIII веков (Минск, 1989)
  7. Robert Ergang, The Myth of the All-Destructive Fury of the Thirty Years’ War (Pocono Pines: The Craftsmen, 1956), 7.

СпасылкіПравіць