Ганцавіцкі сельсавет (Плешчаніцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Плешчаніцкім раёне Мінскай вобласці БССР

Га́нцавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Плешчаніцкага раёна Мінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Ганцавічы.

Ганцавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Плешчаніцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Ганцавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Зембінскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Плешчаніцкага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Каменскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.