Ганчанка
рака ў Беларусі
Ганча́нка[1] — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).
Ганчанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 13 км |
Басейн | 79 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Гонча |
• Каардынаты | 53°30′54″ пн. ш. 29°27′19″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ольса |
• Месцазнаходжанне | за 0,8 км на ўсход ад пасёлка Патока |
• Вышыня | 147 м |
• Каардынаты | 53°33′14″ пн. ш. 29°22′52″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ольса → Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раён | Клічаўскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 13[2] км. Плошча вадазбору 79 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2[1] м/км. Пачынаецца за 3,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Гонча[2] меліярацыйнымі канавамі з тарфянога масіву, які асвоены торфапрадпрыемствам «Ганчанскае», вусце за 1 км на поўдзень ад моста праз Ольсу на чыгунцы Магілёў — Асіповічы, прыкладна за 0,8 км на ўсход ад пасёлка Патока. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны[1]. Рэчышча ў вярхоўі і каля вёскі Гонча каналізаванае. За 1,5 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Баркі магчымы пераліў вады паміж Ганчанкай і ракой Суша[2]. Па берагах ракі пераважае лес.
Каля ракі вёскі Гонча, Драні.
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ а б в Общая характеристика речной сети Могилёвской области Архівавана 31 жніўня 2017.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Ганчанка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 555.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др.. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 147. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 24—25. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-35-95. Выданне 1981 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика речной сети Могилёвской области Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)