Га́ньжа Бе́ньшава (в.-луж.: Hańža Bjeńšowa, 27 сакавіка 1919, вёска Розенталь, Германія — 15 сакавіка 1999, Баўтцэн, Германія) — лужыцкая пісьменніца, драматург, перакладчык, педагог і рэдактар. Пісала дзіцячую прозу і драматычныя творы на верхнялужыцкай мове. Член Саюза пісьменнікаў ГДР. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.

Ганьжа Беньшава
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 сакавіка 1919(1919-03-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 сакавіка 1999(1999-03-15)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася 27 сакавіка 1919 года ў лужыцкай вёсцы Рожант (Розенталь) каля Баўтцэна. У 1933 годзе скончыла сельскую школу ў Рожанце, пасля чаго працягнула сярэднюю адукацыю ў вёсцы Каменьцы. З 1935 па 1938 год атрымлівала вышэйшую адукацыю ў Баўтцэне. У ваенны час працавала арганісткай ў адной з каталіцкіх парафій. У 1946 г. скончыла педагагічныя курсы, пасля чаго працавала настаўніцай у розных лужыцкіх школах. У пасляваенны перыяд супрацоўнічала з лужыцкім таварыствам «Dom serbskeho ludoweho wuměłstwa».

З 1954 па 1959 год працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце сербскага народазнаўства ў Лейпцыгу і выдавецтве лужыцкага культурнага таварыства «Домавіна».

У 1974 годзе за сваю літаратурную дзейнасць была ўзнагароджана ордэнам «За заслугі перад Айчынай».

З 1976 года была рэдактарам лужыцкага часопіса «Płomjo». Лаўрэат літаратурных прэмій імя Якуба Чышынскага (1980) і лужыцкага культурнага таварыства «Домавіна».

СачыненніПравіць

ПрозаПравіць

  • Spušćej so na Maksa, 1961;
  • Skludźena tučel, 1965;
  • Kónčkojty zub, 1966;
  • Klimpotata ryba, 1968;
  • Jank a Bärbel, 1969;
  • Monika, 1980;
  • Złoty rjećazk, 1985;
  • Kosmodej, 1986.

ДраматургіяПравіць

  • Kak sej Nitka-Witka radu da, 1965;
  • Spušćej so na Maksa, 1965;
  • Parlički wódneho muža, 1968;
  • Rjadowniska kniha, 1970;
  • Klimpotata ryba, 1976.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Catalog of the German National Library Праверана 1 чэрвеня 2020.
  2. Record #12208562n // general catalog of BnF Праверана 26 сакавіка 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 170, ISBN 5-7576-0063-2
  • Serbscy spisowaćeljo. Biografije a bibliografije. (1989) Wudawaćel: Koło serbskich spisowaćelow

СпасылкіПравіць