Ганьцзя́н (кіт.: 赣江) — рака на паўднёвым усходзе Кітая, у сістэме ракі Янцзы.

Гань
кіт. 赣江
Характарыстыка
Даўжыня 758 км
Басейн 81 600 км²
Расход вады каля 2 300 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 25°36′07″ пн. ш. 115°47′17″ у. д.HGЯO
Вусце Паянху
 • Каардынаты 29°44′51″ пн. ш. 116°12′42″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Возера Паянху
Краіна
Рэгіён Цзянсі
physical
Ганьцзян
Ганьцзян
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня каля 760 км, плошча вадазборнага басейна каля 82 тыс. км². Бярэ пачатак некалькімі вытокамі ў гарах Наньлін і Уішань, цячэ пераважна па міжгорнай раўніне, упадае ў возера Паянху. Сярэдні расход вады каля 2300 м³/с. Асноўныя прытокі: Юанышуй, Цзіньцзян і Ляошуй (левыя). Паўнаводная на працягу ўсяго года, максімальны сцёк летам (мусонныя дажджы). На Ганцзяне — гарады Ганьчжоў (пачатак суднаходства), Наньчан.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5). - С. 36.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 108. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць