Гарадзейскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Гарадзе́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзея.

Гарадзейскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Нясвіжскі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Гарадзея
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 4 017
Гарадзейскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Навасёлкаўскага сельсавета перададзены вёскі Завітая I і Завітая II[1]. 12 жніўня 1970 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лысіцкага сельсавета (4 населеныя пункты: Вялікая Лысіца, Забалацце, Копцеўшчына і Новая Лысіца)[2]. 26 верасня 1983 года ў склад сельсавета з Сноўскага сельсавета перададзена вёска Галаўцы[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Астроўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Астроўкі, вёскі Краснагоркі, Макашы, Малінаўка, Новіны, Прасці, Стаўпішчы, Янчыцы)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 3604 чалавекі[5], з іх 93,8 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 4017 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 25 (1291).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 верасня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 32 (1766).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.