Гарадзейскі цукровы камбінат
ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» — прадпрыемства цукровай прамысловасці Беларусі, размешчанае ў пасёлку Гарадзея Нясвіжскага раёна.
Гарадзейскі цукровы камбінат | |
---|---|
Заснаванне | 1959 |
Сайт | gsr.by |
Вырабляе цукар-пясок з цукровага бураку і цукровага трыснёгу-сырцу. Цукар Гарадзейскага камбіната з’яўляецца экалагічна чыстым без аніякіх хімічных дабавак і прымесяў.
ГісторыяПравіць
Пабудаваны ў 1959 годзе, другі пасля Скідзельскага цукровы завод краіны. У 1997—2000 гадах адбылася маштабная рэканструкцыя. Перарабляе ў суткі да 7300 т цуковага бураку ці 930 т цукру-сырцу. Выпуск у суткі: 1100 т цукру з цукровага бураку ці 900 т з цукру-сырцу.
У 2018 годзе камбінат быў у «чыстых стратах» на 26,7 млн руб., а ўласны капітал прадпрыемства зменшыўся на 20 млн руб.[1]
24 студзеня 2020 года з’явілася інфармацыя пра затрыманне дырэктара камбіната Міхаіла Крыштаповіча[1].
Уключаны ў Дзяржаўны рэестр гаспадарчых суб’ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 МА Тры з чатырох цукровых камбінатаў, на якіх нібыта затрымалі кіраўнікоў, працуюць са стратамі. Радыё Свабода (27 студзеня 2020). Праверана 28 студзеня 2020.