Гарадзечна (гміна)

Навагрудскі павет

Гміна Гарадзечна (польск.: Gmina Horodeczna) — колішняя вясковая гміна, якая існавала ў 1930-х гадах у Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Гарадзечне (234 жых. у 1921 годзе[1])[2].

Гарадзечна
польск.: Gmina Horodeczna
Краіна
Уваходзіць у Навагрудскі павет
Уключае 104 грамады
Адміністрацыйны цэнтр Гарадзечна
Навагрудак
Дата ўтварэння 1921
Дата скасавання 1936
Насельніцтва (1921) 9 349[1]

У міжваенны перыяд гміна Гарадзечна ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. Гміна размяшчалася вакол Навагрудка.

25 студзеня 1936 года сядзіба гміны была перанесена ў Навагрудак, які з’яўляўся асобнай гарадской гмінай[3].

3 лютага 1936 года з тэрыторыі гміны Гарадзечна ўтворана гміна Навагрудак[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
  2. Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
  3. Komunikat o przeniesieniu zarządu gminnego Horodeczno, do m. Nowogródka (Nowogródzki Dziennik Wojewódzki z 1936 r. Nr 5, s. 37)
  4. Decyzja Wojewody Nowogródzkiego z dnia 3 lutego 1936 r., o zmianie nazwy gminy wiejskiej «Horodeczno», pow. nowogródzkiego, na «Nowogródek», tegoż powiatu. (Nowogródzki Dziennik Wojewódzki z 1936 r. Nr 5, poz. 17)