Гарадзішчанскі раён
Гарадзі́шчанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962 гадах. Цэнтр раёна — гарадскі пасёлак Гарадзішча.
Гарадзішчанскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Уключае | 135 населенных пунктаў (1947) |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарадзішча |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 25 снежня 1962 |
Плошча | 0,8 тыс. |
Гісторыя
правіцьУтвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 18 сельсаветаў: Вольнаўскі, Галынкаўскі, Гарадзішчанскі, Гірмантаўскі, Душкавецкі, Застарынскі, Ішкалдзеўскі, Крошынскі, Круплянскі, Маўчадскі, Мядзеневіцкі, Падлясейскі, Паланечкаўскі, Пастарынскі, Пачапаўскі, Скробаўскі, Стайкаўскі, Сталовіцкі.
З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года Застарынскі, Ішкалдзеўскі, Круплянскі, Падстарынскі, Стайкаўскі сельсаветы скасаваны, Гарадзішчанскі і Скробаўскі перайменаваны адпаведна ў Велікасельскі і Карчоўскі сельсаветы, вёска Новы Свет перададзена ў склад Навамышскага раёна[1]. 14 красавіка 1960 года Галынкаўскі сельсавет перайменаваны ў Савіцкі, Паланечкаўскі сельсавет скасаваны. 25 снежня 1962 года Гарадзішчанскі раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Баранавіцкага раёна.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.