Гарадзішча (Брагінскі раён)

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Гарадзі́шча[1] (трансліт.: Haradzišča, руск.: Городище) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Малейкаўскага сельсавета.

Вёска
Гарадзішча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
85 чалавек (2004)
Гарадзішча на карце Беларусі ±
Гарадзішча (Брагінскі раён) (Беларусь)
Гарадзішча (Брагінскі раён)
Гарадзішча (Брагінскі раён) (Гомельская вобласць)
Гарадзішча (Брагінскі раён)

Ліквідавана 25 сакавіка 2011 года, а яе тэрыторыя далучаная да вёскі Сялец[2].

ГеаграфіяПравіць

РазмяшчэннеПравіць

У 7 км на ўсход ад Брагіна, 33 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы ВасілевічыХойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.

Водная сістэмаПравіць

На поўдні меліярацыйныя каналы.

Транспартная сістэмаПравіць

Побач аўтадарога, якая злучае Брагін з дарогай ЛоеўРэчыца.

Планоўка складаецца з 2 кароткіх паралельных паміж сабой вуліц з завулкам, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.

ГісторыяПравіць

Выяўленае археолагамі гарадзішча эпохі Кіеўскай Русі (100 м на поўдзень ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. Абшарнік Канстанцін Прозар у 1876 годзе меў 2 вадзянікі, 1 конную і 1 вятракі, валюшню, металургічную майстэрню. У побач размешчанай сядзібе ў 1885 годзе дзейнічалі бровар і вадзяны млын, існаваў парк. У 1897 годзе знаходзілася крама. Брагінская воласць.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвонае гарадзішча», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 года да 23 лістапада 1943 года была акупавана.

У складзе калгаса імя Э. Тельмана (цэнтр — вёска Тэльман).

НасельніцтваПравіць

КолькасцьПравіць

  • 2004 год — 31 гаспадарка, 85 жыхароў.

ДынамікаПравіць

  • 1850 год — 50 двароў.
  • 1897 год — 28 двароў, 145 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 101 двор, 721 жыхар. Фальварак 17 жыхароў.
  • 1959 год — 233 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 31 гаспадарка, 85 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 31 гаспадарка, 89 чалавек, з якіх 20 ва ўзросце да 16 гадоў, 47 — у працаздольным і 22 — старэйшым за працаздольны.

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Малейковского сельсовета». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 25.03.2011 г. № 46(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

СпасылкіПравіць