Гарадзішча (археалагічны помнік, Баранавіцкі раён)

Гарадзішча — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі і эпохі ранняга феадалізму ў пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. За 800 м на захад ад пасёлка, на правым беразе ракі Сэрвач, ва ўрочышчы Гарадок.

Славутасць
Гарадзішча
53°19′24″ пн. ш. 25°59′18″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000053шыфр 113В000053
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Авальная пляцоўка памерам 28х50 м арыентавана з поўдня на поўнач. Уезд з паўночнага боку. Найбольш стромкія схілы — з усходняга боку. З боку поля роў шырынёю 6-7 м і глыбінёю 1,3 — 1,7 м. Даўжыня ўмацаванага ўчастка каля 200 м, шырыня 130 м.

Даследаванні правіць

Вядома з 19 стагоддзя, абследавалі У. С. Астапаў, П. А. Рапапорт, Ф. Д. Гурэвіч (1950-я гады), А. Р. Мітрафанаў, Л. Д. Побаль, М. М. Чарняўскі, Т. С. Бубенька, даследаваў у 1987—1988 А. М. Мядзведзеў. Культурны пласт да 0,6 м. Знойдзены некалькі неапрацаваных крамянёвых адшчэпаў і ножападобных пласцінак, гладкасценная і штрыхаваная кераміка, бронзавыя ўпрыгожанні, жалезныя прылады працы, шлакі. Гарадзішча было заселена ў раннім жалезным веку і эпоху феадалізму.

Літаратура правіць

  • Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 31. — ISBN 5-85700-077-7, с. 156.
  • Археалогія Беларусі. У 4 т. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча / А. А. Егарэйчанка, В. І. Шадыра, В. С. Вяргей [і інш.]; пад рэд. В. І. Шадыры, В. С. Вяргей. — Мн.: Бел. навука, 1999. — 502 с.; іл. ISBN 985-08-0089-5., С. 114, 119, 159, 385.