Гарадзішча (гміна)
гміна ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы
Гміна Гарадзішча (польск.: Gmina Horodyszcze) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Гарадзішча (1021 жых. у 1921 годзе[1])[2].
Гарадзішча | |
---|---|
польск.: Gmina Horodyszcze | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
да 1926: Навагрудскі павет 1926—1939: Баранавіцкі павет |
Уключае | 88 грамад |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарадзішча |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 8 276[1] |
У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Гарадзішча ўваходзіла ў склад Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства[1]. 22 студзеня 1926 года гміна была ўключана ў склад Баранавіцкага павета таго ж ваяводства[3].
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Зноскі
- ↑ а б в Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ↑ Dz. U. z 1926 r. Nr 7, poz. 43