Гарадніца

(Пасля перасылкі з Гарадніца (вёска))

Гарадніца — гістарычны раён Гродна, створаны па ініцыятыве Антонія Тызенгаўза ў 17651785 у вёсцы Гарадніца (цяпер цэнтральная частка горада), з мэтай стварэння новага культурна-прамысловага цэнтра на 1500 жыхароў (архітэктар І. Мёзер (17651774), Дж. Сака (17741785)).

Гарадніца ў 1789 годзе на малюнку А. Тота

Гісторыя правіць

У 1765 надворны падскарбі літоўскі і староста гродзенскі Антоній Тызенгаўз, па даручэнню караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага прыняў кіраванне Гродзенскімі каралеўскімі эканоміямі. У перыяд з 1765 па 1785, у Гродна, Тызенгаўз перабудаваў прадмесце Гарадніца і фактычна зрабіў з яго новы адміністрацыйны, культурны і прамысловы цэнтр, які ўключаў шэраг будынкаў разнастайнага прызначэння.

Замена дробнай рамеснай вытворчасці на мануфактуры спрыяла павышэнню фінансавай стабільнасці Гродзенскай эканоміі, што дазваляла запрашаць вядомых навукоўцаў з розных краін Еўропы. Большая частка Гарадніцы была разбурана падчас першай і другой сусветных войн або падчас рэканструкцый горада.

Комплекс правіць

  Вонкавыя выявы
  Макет Гарадніцы

Уключала 85 будынкаў рознага тыпу, якія грунтаваліся вакол пляцовак, вуліц і завулкаў. Пры забудове ўпершыню ў гісторыі градабудаўніцтва Беларусі былі выкарыстаны новыя метады праектавання і будаўніцтва, выкананы высокі тэмпы будаўнічых прац. Забудова складалася з 3 асобных рэгулярна спланаваных зон: адміністрацыйна-культурнай, вучэбнай, прамысловай, якія мясціліся адпаведна ў заходняй, цэнтральнай і ўсходняй частках Гарадніцы.

Тэрыторыя Гарадніцы абмежавана вуліцамі Віленскай, Ажэшкі, 17 Верасня, Астроўскага, Пушкіна і Міцкевіча. Галоўная планіровачная воссю раёна з'яўляецца вуліца Ажэшкі (былая Раскоша, Мураўёўская, Садовая), а кампазіцыйным цэнтрам — плошча Тызенгаўза (былая Тэатральная, Дварцовая, Вольнасці).

Адміністрацыйна-культурная зона правіць

 
Палац Тызенгаўза.

Адміністрацыйна-культурная зона — найбольш захаваўшаяся частка забудовы (6 збудаванняў). У яе ўваходзілі палац Тызенгаўза, дом віцэ-адміністратара і склад, будынак тэатра, дом лясной адміністрацыі і лямус.

Палац Тызенгаўза правіць

 
Абмерны чарцёж палаца Тызенгаўза

Гродзенскі палац Тызенгаўза быў пабудаваны ў 17601770-я гады ў Гродне (архітэктары І. Г. Мёзер, Дж. Сака, мастакі П.Гежыдовіч, А.Грушэцкі). З пачатку 19 стагоддзя быў рэзідэнцыяй губернатара. Разбураны ў 1915 годзе.

Дом віцэ-адміністратара правіць

 
Дом віцэ-адміністратара

Будынак пабудаваны як дом віцэ-адміністратара. Мае рысы барока і класіцызму, 2-павярховы, пабудаваны з цагліны, пакрыты вальмавым дахам. Галоўны, заходні і ўсходнія фасады аформленыя шырокімі лапаткамі, філёнгамі і нішамі, па баках раскрапаваныя плоскімі рызалітамі. Верхні паверх аддзелены карнізным поясам і багата дэкараваны. Аконныя праёмы прамавугольныя. Першапачатковая планіроўка і строй інтэр’ераў не захаваліся. Сёння ў будынку размяшчаецца Гродзенскі дзяржаўны архіў.

Тэатр правіць

Прыгонны тэатр, заснаваны Антоніем Тызенгаўзам, працаваў у Гродне ў 17691780 гадах. Будынак тэатра збудаваны ў апошняй чвэрці XVIII стагоддзя архітэктарамі Д. Сака і І. Мёзерам. Будынак тэатра рамантавалі і перабудоўвалі на працягу XIX стагоддзя. Ён стаў як бы працягам палаца Тызенгаўза — злучалася з яго левым крылом крытым пераходам. З 1984 года тут размяшчаецца Гродзенскі абласны тэатр лялек.

Дом лясной адміністрацыі правіць

Будынак двухпавярховы з мансардай, прамавугольны ў плане. Вальмавы дах з мансардамі на тарцовых фасадах з’яўляецца асноўным элементам кампазіцыі. Цэнтральныя часткі падоўжных фасадаў вылучаны неглыбокімі рызалітамі. Сцены атынкаваныя, завершаныя карнізам. Паверхі падзелены цягай. Вокны прамавугольныя. Унутраная планіроўка калідорная, пакоі размешчаны па перыметры будынка.[1]

На падрыхтаваным каля 1780 года плане Гарадніцы будынак знаходзіўся на задворках тэатральнай (Крывой) афіцыны ў паўночнай частцы забудовы і меў выконваць фунцыю стаеннай афіцыны. На плане будынак № 654 быў названы «oficyną drzewniczowską», таму гісторык беларускай архітэктуры А. Д. Квітніцкая аскрэсліла яе «будынакам лясной адміністрацыі».[2]

Лямус правіць

Вучэбная зона правіць

У вучэбную зону ўваходзілі батанічны сад (сёння на яго месцы парк імя Жылібера), будынак медыцынскай школы.

Батанічны сад правіць

Медыцынская школа правіць

Для школы быў пабудаваны каменны сіметрычны будынак у стылі позняга барока. Цэнтральная 3-павярховая частка завершаная вальмавым дахам. Галоўны фасад раскрапаваны на вуглах 2 вялікімі кантаванымі эркерамі, якія раней былі накрытыя стуленымі ўвагнутымі купаламі. Фасады ўпрыгожаныя ордэрнай пластыкай, 2 ніжніх паверху эркераў аб'яднаныя пілястрамі. Да асноўнага аб'ёму па баках прымыкаюць 1-павярховыя прыбудовы. Планіроўка калідорная, у цэнтральнай частцы з аднабаковым, у прыбудовах з двухбаковым размяшчэннем памяшканняў. Будынак часткова перабудаваны ў канцы 19 ст.

Існавала школа ў 1775-1781. Яе кіраўніком быў французскі прыродазнавец, хірург, анатом Ж. Э. Жылібер. Пры школе існавалі шпіталь, анатамічны кабінет, заалагічны музей, бібліятэка, батанічны сад, заалагічны парк. У школе праводзіўся пачатковы курс мед. навучання, сумешчаны з вывучэннем агульнаадукацыйных прадметаў. У шматлікіх літаратурных крыніцах атрымала распаўсюджванне і сустракаецца другое значэнне школы - акадэмія. У 1781 перакладзеная ў Вільню, дзе на яе базе створаны медыцынскі факультэт універсітэта.

Прамысловая зона правіць

Прамысловая зона складалася з будынкаў мануфактур: суконных, зброевых, фарбавальных і інш. (не захаваліся) і 20 тыпавых жылых дамоў (захаваўся толькі адзін).

Мануфактуры правіць

Жылыя дамы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • T. Korzon, Dzieje wewnętrzne Polski za Stanisława Augusta, t. 2, Krakow-Warszawa 1897, s. 245-258. t. 4, Krakow-Warszawa,1897, s. 250-286.
  • Е. Квитницкая, Строительство Тизенгауза в Гродно, “Архитектурное наследство”, 1958, № 11, с. 21-42.
  • В. Калнин, Городница - городской ансамбль XVIII в., “Стрoительство и архитектура Белоруссии”, 1988, № 4, с. 34-36.
  • Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў, Ф. 846 воп. 16 спр. 21872, 21873.

Спасылкі правіць