• У Вялікім Княстве Літоўскім, гараднічы (польск.: horodniczy, лац.: aedilis) — з XV ст. земскі ўраднік, загадчык пабудоў, у тым ліку абарончых, у дзяржаўным або прыватным паселішчы. Займаўся арганізацыяй іх будаўніцтва, рамонту і догляду. Урад не заўсёды, нават у буйных гарадах, займалі шляхцічы. За выкананне абавязкаў гараднічы звычайна меў ільготы ад ўладальніка паселішча, вызваляўся ад пэўных павіннасцяў, падаткаў, або атрымліваў аплату ці зямлю.
  • У Расійскай імперыі, гараднічы (руск.: городничий) — з XVI да 1775 года тое ж, што «гарадавы аканом» (руск.: городовой приказчик), у 1775—1862 гадах — службовая асоба з дваран, кіраўнік паліцыі, у 1862—1917 — начальнік павятовага горада.

Літаратура

правіць
  • Современный толковый словарь русского языка. — М.: Ридерз Дайджест, 2004. — ISBN 5-89355-108-7 — С. 137;
  • Городничий // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  • Кузнецов С. А. Большой толковый словарь русского языка. — 1-е изд. — СПб: Норинт, 1998;
  • Толковый словарь русского языка / Ожегов С. И. (совместно Шведова Н. Ю.). — 22-е изд. — 1992;
  • Большой толковый словарь современного русского языка (в 4 т.) / под ред. Ушакова Д. Н. — 1935—1940 (1947—1948).