Гарадок (Маладзечанскі раён)

(Пасля перасылкі з Гарадок, Маладзечанскі раён)

Гарадо́к[1] (трансліт.: Haradok, руск.: Городок) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Бярэзіна. З’яўляецца цэнтрам Гарадоцкага сельсавета. Насельніцтва 480 чал. (2006).

Аграгарадок
Гарадок
Замкавая вуліца
Замкавая вуліца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
1161
Вышыня цэнтра
206 м
Насельніцтва
  • 395 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовы індэкс
222336
Аўтамабільны код
5
СААТА
6238813036
Афіцыйны сайт
Гарадок на карце Беларусі ±
Гарадок (Маладзечанскі раён) (Беларусь)
Гарадок (Маладзечанскі раён)
Гарадок (Маладзечанскі раён) (Мінская вобласць)
Гарадок (Маладзечанскі раён)

Гісторыя правіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадок датуецца 1646 годам. Мясцовасць уваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні Галімскіх[2].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадок апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У XIX ст. мястэчкам валодалі Тышкевічы. У пачатку XX ст. тут існавалі валасная ўправа, 2 праваслаўныя царквы, 2 сінагогі, бровар, 22 крамы, 3 карчмы, заезны двор, народнае вучылішча, млын[3].

 
Касцёл, каля 1930

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Маладзечанскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Гарадок увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Як згадвае мясцовы краязнаўца Аляксей Жахавец, Гарадок быў збольшага яўрэйскім мястэчкам. Да вайны ў Гарадку, згодна перапісу, жыло 1095 яўрэяў. Пасля вайны засталося дзве сям'і: Гіршы Бермана і Янкеля Авербуха. Яны выжылі «дзякуючы» таму, што да вайны былі сасланыя ў сталінскія лагеры, і вярнуліся ў Гарадок толькі пасля вайны. У мястэчку існавала гета з сакавіка па ліпень 1942 года. Пры ліквідацыі гета частку працаздольных яўрэяў адправілі ў лагер у Краснае, астатніх знішчылі. Большасць яўрэяў на машынах вывезлі за вёску, дзе расстралялі, а пасля спалілі. Тых яўрэяў, што адмаўляліся або не маглі самастойна пакінуць гета, забівалі проста ў вёсцы[4].

У 1973 годзе да Гарадка далучана вёска Доўцавічы[5].

Насельніцтва правіць

Славутасці правіць

Страчаная спадчына правіць

  • Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1930)

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Gródek (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. S. 817.
  3. Дык не даставайся ты нікому!..(недаступная спасылка) // «Наша Ніва», 25 кастрычніка 2006.
  4. nashaniva.by
  5. Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II. Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць