Адкрыць галоўнае меню

Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж

Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Рыхтуе кадры сельскагаспадарчага профілю сярэдняга звяна: тэхнік-механік, тэхнік-электрык, тэхнік па аграсервісе і МТО. Заснаваны ў 1930 годзе ў горадзе Гарадок як тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1974 да чэрвеня 1996 года насіў назву Гарадоцкі саўгас-тэхнікум. Тут вучыцца каля 1 000 чалавек, працуюць вопытныя выкладчыкі. Педагагічны калектыў складае 94 чалавекі. Створаны кабінеты і лабараторыі, аснашчаныя сучасным абсталяваннем і тэхнічнымі сродкамі, вялікая бібліятэка, танцавальныя і спартыўныя залы.

Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж
Год заснавання 1930
Тып каледж
Студэнтаў каля 1 000
Размяшчэнне
Адрас 211573 Беларусь, Віцебская вобласць, г. Гарадок, вул. Баграмяна, 42
ggatk.by

29 лютага 1996 года саўгас-тэхнікум ператвораны ва ўстанову адукацыі Гарадоцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. 13 чэрвеня 2001 года тэхнікум ператвораны ва УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.